Яшчэ адна краіна забароніць рухавікі ўнутранага згарання
14- 7.03.2021, 16:18
- 10,514
І нашмат раней, чым чакалася.
Сінгапур стаў яшчэ адной краінай свету, абвясціўшай вайну традыцыйным бензінавым і дызельным аўто. З 2025 года ў краіне забароняць рэгістраваць новыя аўто з РУЗ. А таксама цалкам забароняць іх выкарыстанне ў таксоўках, піша «Новы час».
Першапачаткова ўлады Сінгапура прынялі такую пастанову з набыццём моцы ў 2030 годзе.
Аднак цяпер тэрміны былі ссунутыя на пяць гадоў наперад.
Улады Сінгапура тлумачаць гэты спех жаданнем скараціць колькасць шкодных выкідаў у атмасферу.
Тэрмін, калі ў краіне будзе поўнасцю забароненае выкарыстанне транспарту з рухавікамі ўнутранага згарання, застаецца нязменным - гэта 2040-ы год.
Асобны акцэнт на забарону з 2025 года аўто з РУЗ у таксоўках, хутчэй за ўсё выкліканы той акалічнасцю, што больш за 40% таксовак у Сінгапуры з'яўляюцца дызельнымі аўтамабілямі, мяркуюць аглядальнікі Bloomberg.
Такім чынам Сінгапур папоўніў спіс краін, якія ўзначальваюць радыкальны рух за адмову ад РУЗ на карысць электрычнага транспарту.
Раней такія ініцыятывы былі агучаныя ў Нямеччыне, Нарвегіі, Канадзе і Японіі. У ЗША такімі жорсткімі намерамі вызначыўся штат Каліфорнія, дзе рэгістрацыя новых аўто з РУЗ будзе забароненая да 2030-га года.