16 красавiка 2024, aўторак, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч - беларусам: Трымайцеся, засталося нядоўга

6
Мікалай Статкевіч - беларусам: Трымайцеся, засталося нядоўга

Не трэба думаць, што нейкімі саступкамі ўлада зможа скасаваць санкцыі.

Адзін з лідараў беларускай апазіцыі Мікалай Статкевіч ужо 280 дзён незаконна знаходзіцца пад арыштам. Жонка палітыка Марына Адамовіч публікуе ягоны ліст з-за кратаў:

- Безумоўна, сачу за ўсімі гэтымі «судовымі» працэсамі. Відавочна, што ўлада імкнецца ўсімі сродкамі не дапусціць масавых вясновых пратэстаў. Асноўны з гэтых сродкаў - страх. Адтуль і гэтыя неадэкватныя абвінавачванні з немалымі тэрмінамі.

Але зняволенне дзяўчат-журналістак за выкананне іх службовых абавязкаў выклікае хвалю эмацыйнай рэакцыі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Супрацьстаяць гэтай хвалі «рэал-палітыкі» не змогуць і таму неўзабаве трэба чакаць чарговага этапу санкцый. І не трэба думаць, што нейкімі саступкамі ўлада здолее потым скасаваць тыя санкцыі, як гэта было ў 2015 годзе.

У найлепшым для ўлады выпадку, можа, атрымаецца адтэрмінаваць наступныя этапы санкцый.

Прывітанне і падтрымка ўсім арыштаваным за свабоду. Хай трымаюцца - ужо нядоўга.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках