28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якімі краінамі свету кіруюць жанчыны

2
Якімі краінамі свету кіруюць жанчыны

Адна з самых вядомых жанчын-палітыкаў - канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель.

Украінскі сайт «Слова і справа» выпусціў інфаграфіку, якая паказвае, колькі жанчын у свеце цяпер займаюць вядучыя пасады.

Адна з самых вядомых жанчын-палітыкаў – канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель - яна займае гэтую пасаду ўжо больш за 15 гадоў. Хрысціянска-дэмакратычны саюз, прадстаўніцай якога з'яўляецца Мэркель, выбраў новага лідара Арміна Лашэта, які ў выпадку перамогі ХДС на парламенцкіх выбарах увосень можа стаць наступным канцлерам Нямеччыны. А пакуль спадарыня Мэркель кіруе адной з самых паспяховых краін свету.

Месяц таму віцэ-прэзідэнтам ЗША стала Камала Харыс пасля інаўгурацыі Джо Байдэна. Яна першая жанчына ў амерыканскай гісторыі, якая заняла гэтую пасаду, а таксама першы чалавек афра-амерыканскага і азіяцка-амерыканскага паходжання на гэтай пасадзе. Да абрання Харыс была сенатаркай ЗША ад Каліфорніі (2017-2021), генеральным пракурорам Каліфорніі (2011-2017) і акруговым пракурорам Сан-Францыска (2004-2011).

Больш за 17 гадоў з невялікім перапынкам прэм'ер-міністрам Бангладэш з'яўляецца Хасіна Вазед. Упершыню яна ўзначаліла ўрад у чэрвені 1996 года (на 5 гадоў), а другім разам была абраная прэм'ерам краіны ў студзені 2009-га і займае гэтую пасаду дагэтуль.

Прэзідэнтам Грузіі ўжо больш за два гады з'яўляецца Саламэ Зурабішвілі - першая ў гісторыі краіны жанчына-прэзідэнт, абраная ўсенародным галасаваннем. Раней Зурабішвілі займала пасаду міністра замежных спраў Грузіі (2004-2006), Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара Францыі ў Грузіі.

Жанчыны-прэзідэнты цяпер у Эстоніі, Грэцыі, Малдове, Славаччыне, Сінгапуры, Непале, Эфіопіі, Трынідадзе і Табага. Прэм'ер-міністры - у Даніі, Эстоніі, Літве, Ісландыі, Нарвегіі, Фінляндыі, Сербіі, Новай Зеландыі, дзе таксама пасада генерал-губернатара «занятая» жанчынай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках