25 красавiка 2024, Чацвер, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекі ад COVID-19 паказалі шматабяцаючыя вынікі

3
Лекі ад COVID-19 паказалі шматабяцаючыя вынікі
ФОТА: GETTY IMAGES

Таблеткі распрацоўваюць амерыканскія фармацэўтычныя кампаніі Ridgeback Biotherapeutics LP і Merck.

Стваральнікі эксперыментальнага прэпарата ад кавіда заявілі, што таблеткі далі станоўчы вынік падчас даследаванняў.

Таблеткі распрацоўваюць амерыканскія фармацэўтычныя кампаніі Ridgeback Biotherapeutics LP і Merck. Лекі значна аслабілі сімптомы каранавіруса цягам 5 дзён падчас тэставых выпрабаванняў, піша nn.by са спасылкай на The Wall Street Journal.

Даследаванні прэпарата прадаўжаюцца. Калі і далей таблеткі будуць паказваць станоўчыя вынікі ў лячэнні людзей з кавідам, то гэты прэпарат стане эфектыўным метадам у барацьбе з пандэміяй і першым пераральным сродкам у лячэнні каранавіруса.

Эксперыментальны прэпарат назвалі мольнупіравірам (molnupiravir). Ён можа адыграць важную ролю ў дапамозе пацыентам, у якіх ёсць сімптомы кавіда і якія могуць лячыцца дома.

Мольнупіравір атакуе не спайкавы бялок віруса, як гэта робяць іншыя супрацьвірусныя прэпараты, а тую частку віруса, якая дапамагае яму распаўсюджвацца ў арганізме.

Прэпарат прайшоў другую стадыю выпрабаванняў, у якіх узялі ўдзел 182 пацыенты, тэст на каранавірус якіх паказаў станоўчы вынік цягам апошніх чатырох дзён перад выпрабаваннямі. Ніводзін з пацыентаў не быў шпіталізаваны.

Валанцёры прымалі мольнупіравір два разы на дзень. У выніку праз пяць дзён тэсты паказалі адмоўны вынік у кожнага, хто прымаў прэпарат. 24% пацыентаў прымалі плацэба - іх тэст застаўся станоўчым.

Да канца гэтага месяца навукоўцы правядуць трэцюю стадыю даследаванняў, якія павінны паказаць, ці дапамагаюць гэтыя таблеткі прадухіліць шпіталізацыю і смяротныя выпадкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках