25 красавiка 2024, Чацвер, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суды ў Беларусі працуюць без выходных

8
Суды ў Беларусі працуюць без выходных

Чатырох студэнтаў арыштавалі.

Вечарам 5 сакавіка сілавікі ў масках прыйшлі на ўстаноўчую канферэнцыю Лігі студэнцкіх аб'яднанняў у бізнэс-клубе «Імагуру» ў Менску. Са звестак праваабаронцаў, было затрымана не менш за 25 чалавек.

Большасць затрыманых адпусцілі без афармлення пратаколаў. Але на некалькіх студэнтаў пратакол ўсё ж аформілі - за непадпарадкаванне паводле арт.24.3 КоАП, і адправілі на Акрэсціна, паведамляе Telegram-канал «Вясна назірае».

У панядзелак 8 сакавіка мінаюць 72 гадзіны з моманту затрымання студэнтаў, таму было вызначана судзіць іх у нядзелю. Паколькі Вярхоўны суд не абвясціў, што ў нядзелю будуць задзейнічаныя дзяжурныя суддзі, усе суды прайшлі ў закрытым рэжыме.

Уладзіслаў Калькоў, Соф'я Маргунова і Станіслаў Сянюкевіч атрымалі па 15 дзён. Крысціну Міроненку прысудзілі да 14 дзён. Студэнтаў судзілі ў Цэнтральным і Кастрычніцкім судах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках