23 красавiка 2021, Пятніца, 18:17
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Калапс на мяжы з ЕЗ: выезду з Беларусі чакаюць больш за 2000 фур

12
Калапс на мяжы з ЕЗ: выезду з Беларусі чакаюць больш за 2000 фур

У пунктах пропуску на мяжы з Украінай чэргаў няма.

Больш за 2000 грузавікоў чакаюць выезду ў пунктах пропуску на межах з краінамі Еўразвязу вечарам 7 сакавіка. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.

На 20.00 найбольш сур'ёзныя заторы назіраюцца ў літоўскім кірунку: выезду чакаюць больш за 1270 фур. З гэтага ліку ў «Каменным Логу» сабралася звыш 480 грузавікоў, у «Катлоўцы» - 330, у «Беняконях» - 300, у «Прывалцы» - 160.

У пунктах пропуску на беларуска-латвійскай мяжы ў чарзе знаходзяцца больш за 360 грузавых аўто: у «Грыгораўшчыне» - 190 фур, ва «Урбанах» - звыш 170.

На выезд у Польшчу стаяць звыш 390 фур: у «Брузгах» - 160, у «Казловічах» - 130, у «Бераставіцы» - 100.

У пунктах пропуску на мяжы з Украінай чэргаў няма.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».