29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нелегітымны з'яўляецца тормазам развіцця нашага народа і Беларусі

33
Нелегітымны з'яўляецца тормазам развіцця нашага народа і Беларусі
Фото: «Белсат»

Глядзіце на плён, а не на словы.

Не памыляйцеся адносна таго, што Нелегітымны зрабіў за сваё праўленне шмат і добрага, піша чытач Telegram-канала «Баста!»:

- Свет узаемазалежны. Цывілізацыя развіваецца незалежна ад жадання Нелегітымнага, часта нават насуперак. Заслугі ў гэтым Нелегітымнага няма, ад слова зусім. Ён акурат з'яўляецца тормазам развіцця нашага народа і Беларусі, як і быў раней.

Глядзіце на плён, а не на словы, намеры ці нават пачынанні, якія, дарэчы, амаль заўсёды замарожваюцца або прыводзяць да зусім адваротнага выніку.

Без мяне ведаеце, што адбывалася і адбываецца з беларускімі прадпрыемствамі пры кіраванні Нелегітымным, што адбывалася і адбываецца ў сферах аховы здароўя, культуры, нацыянальнай і народнай культуры, што сталася з беларускай мовай і гэтак далей, і гэтак далей. Краіна распрадавалася і распрадаецца. Мора замежных пазык, нянавісць да беларусаў, да беларускага народу. «Стакгольмскі сіндром» дакладна карысці не прынясе.

Нелегітымны разумее толькі сілу.

Калі браць пад увагу старажытны Кітай. Чалавечае жыццё практычна нічога не каштавала. Забойства ў выглядзе пакарання, шматлікія войны і масавыя забойствы ў выніку іх.

Калі браць пад увагу Індыю. Існаваў культ «палкі». Дзе пакаранні адбываліся, у пэўным сэнсе, больш гуманны спосабам.

Нелегітымны ў гэтым сэнсе адназначна больш блізкі да «кітайскага варыянту». Гэта на тэму ўспрымання Нелегітымным мірных пратэстаў.

І яшчэ вось што.

Не выкарыстоўвайце ў публічнай прамове - «Свайму народу» ў кантэксце апісання дзеянняў ці бяздзейнасці Нелегітымнага. Да прыкладу: Нелегітымны ненавідзіць свой народ. Народ Беларусі не яго і ўжо дакладна не ўласнасць.

Важна аддзяліць і аддзяляць Нелегітымнага ад беларускага народа. Гэта вельмі важна.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках