25 красавiка 2024, Чацвер, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія сілы гатовыя да дэакупацыі Данбаса, як толькі будзе атрыманы дазвол прэзідэнта і парламента

22
Украінскія сілы гатовыя да дэакупацыі Данбаса, як толькі будзе атрыманы дазвол прэзідэнта і парламента

Гіпатэтычны татальнае наступ на Украіну будзе знішчальны для Расеі.

Украінскія сілы гатовыя рэалізаваць «Стратэгію дэакупацыі Данбаса», але для гэтага трэба атрымаць адпаведную пастанову ад прэзідэнта Украіны і Вярхоўнай рады, заявіў дарадца міністра ўнутраных спраў краіны Валерый Пацэлуйка ў інтэрв'ю тэлеканалу «Обозреватель».

«Мы спадзяёмся, што найбліжэйшым часам гэта адбудзецца. Бо мы гатовыя вярнуць гэтыя тэрыторыі, мы гатовыя забяспечыць там правядзенне ўсіх мерапрыемстваў», - адзначыў Пацэлуйка.

Ён падкрэсліў, што ў выпадку вайсковай агрэсіі Расеі на Данбасе ўкраінскі бок будзе гатовы знішчыць яе.

«Украіна гатовая адказаць на ўсе дзеянні краіны-агрэсара, нават на поўнамаштабны наступ», - растлумачыў дарадца кіраўніка МЗС Украіны.

На ягоную думку, гіпатэтычны татальны наступ на Украіну будзе знішчальны для Расеі, «бо ў нас таксама ёсць авіяцыя, і ў нас ёсць падтрымка Захаду. І паверце, адказ будзе раўназначны».

Як мяркуе Пацэлуйка, Расея не можа адкрыта выкарыстоўваць на Данбасе авіяцыю.

«Авіяцыю яны не могуць выкарыстоўваць. Яны кажуць, «іх там нет». Як яны могуць адкрыта выкарыстоўваць сваю авіяцыю? Гэта будзе парушэнне ўсіх іх папярэдніх пазіцый», - растлумачыў ён.

«Калі яны выкарыстаюць авіяцыю, гэта будзе довадам іх агрэсіі, зусім іншая размова», - мяркуе дарадца кіраўніка МУС Украіны.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках