28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT распавяла, як ЗША збіраюцца адказаць на кібератакі Расеі

5
NYT распавяла, як ЗША збіраюцца адказаць на кібератакі Расеі

Адказ будзе незаўважным для астатняга свету, але відавочным для расейскай выведкі.

Улады ЗША найбліжэйшыя тры тыдні распачнуць некалькі кібератак супраць Расеі ў адказ на буйнамаштабны ўзлом амерыканскіх урадавых сетак, выяўлены ў канцы 2020 года. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на ўласныя крыніцы, піша The Insider.

Як паведамляе выданне, «напады будуць незаўважнымі для астатняга свету, але «відавочнымі для расейскай выведкі, узброеных сіл і прэзідэнта Уладзіміра Пуціна».

Кібератакі будуць праводзіцца ў спалучэнні з эканамічнымі санкцыямі. Са слоў суразмоўцаў NYT, гэта стане адказам адміністрацыі прэзідэнта Джо Байдэна на ўзлом федэральных сетак, пра які Белы Дом неаднаразова заяўляў раней.

Акрамя таго, разглядаюцца кібертатакі супраць Кітая. У сакавіку Microsoft паведаміла, што кітайская хакерская групоўка Hafnium, за якой стаяць улады КНР, атакавала паштовыя сэрвісы амерыканскай кампаніі і спрабавала скрасці інфармацыю з некалькіх арганізацый і ўстаноў.

Пра маштабны хакерскі напад на амерыканскія ўрадавыя ведамствы стала вядома ў сярэдзіне снежня мінулага года. Са звестак Вашынгтона, атакі працягваліся некалькі месяцаў, кіберзлачынцы атрымалі доступ у тым ліку да сетак Мінфіна і Міністэрства гандлю нацыянальнай управы+ тэлекамунікацыі і інфармацыі.

У кастрычніку The Insider пісаў аб абвінавачванні шасці супрацоўнікаў ГРУ з вайсковай часткі 74455. Гэтую групоўку, таксама вядомую як Sandworm, абвінавачваюць у самых сур'ёзных вядомых кібератакпх: стварэнні найбольш разбуральнага на сённяшні дзень віруса NotPetya, адключэнні электрастанцый ва Украіне, атаках на вайсковыя аб'екты NАТО, eзломе выбаркамаў у ЗША, спробе зрыву Алімпійскіх Гульняў у Паўднёвай Карэі і іншых злачынствах.

Таксама агенцтва Reuters паведамляла, што больш за 20 тысяч прыватных кампаній і дзяржаўных структур ц ЗША, а таксама дзясяткі тысяч арганізацый у Еўропе і Азіі сталі ахвярамі хакерскай атакі праз уразлівасць у праграме Exchange Server ад Microsoft.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках