24 красавiка 2024, Серада, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Львова падтрымалі жанчын-палітычных зняволеных

Беларусы Львова падтрымалі жанчын-палітычных зняволеных
фота: BELSAT

Удзельнікі акцыі трымалі ў руках партрэты беларусак, якія цяпер за кратамі праз сваю пазіцыю.

Беларусы Львова на ўчорашняй акцыі павіншавалі жанчын-палітычных зняволеных з 8 сакавіка і нагадалі, што яны - гонар Беларусі, піша тэлеграм-канал «Белсат».

Людзі трымалі партрэты жанчын, якія цяпер за кратамі праз сваю пазіцыю. Быў і плакат з фота журналістак Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай, а таксама Кацярыны Барысевіч.

Нагадаем, што 18 лютага дзве журналісткі «Белсату» - Дар'я Чульцова і Кацярына Андрэева - былі асуджаныя на два гады пазбаўлення волі паводле неабгрунтаваных абвінавачванняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках