25 красавiка 2024, Чацвер, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хусіты нанеслі ўдар з дрона па нафтасховішчы ў порце Савудаўскай Арабіі

7
Хусіты нанеслі ўдар з дрона па нафтасховішчы ў порце Савудаўскай Арабіі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Былі ўжытыя восем балістычных ракет і 14 беспілотнікаў.

Міністэрства энэргетыкі Савудаўскай Арабіі пацвердзіла нанясенне ўдару з дрона па нафтасховішчы ў порце Рас-Тануры на ўсходзе краіны. Пра гэта ў нядзелю, 7 сакавіка, паведаміла савудаўскае агенцтва друку (Saudi Press Agency, SPA), інфармуе "Нямецкая хваля".

Акрамя таго, паводле ягоных звестак, аскепкі балістычнай ракеты ўпалі непадалёк ад мясцін у горадзе Дахране, дзе жывуць супрацоўнікі нацыянальнай нафтавай кампаніі Saudi Aramco.

У выніку нападаў ніхто не пацярпеў, шкода маёмасці таксама не была прычыненая, паведамілі ў Мінэнэрга.

Адказнасць за атакі ўзялі на сябе паўстанцы-хусіты

Між тым еменскія паўстанцы-хусіты ўзялі на сябе адказнасць за нападу на ключавыя савудаўскія нафтавыя аб'екты. Акрамя таго, яны абстралялі шэраг вайсковых цэляў у Дамаме, правінцыях Асіры і Джызане. Са слоў прадстаўнікоў паўстанцкага руху "Ансар Алаг", яны выкарыстоўвалі восем балістычных ракет і 14 беспілотнікаў.

Раней вайсковая кааліцыя пад эгідай Эр-Рыяда нанесла паветраны ўдар па емэнскім горадзе Сане, які ўтрымліваецца паўстанцамі, паведаміла SPA.

У Емэне з 2014 года ідзе неймаверна жорсткая грамадзянская вайна паміж хусітамі, якія захапілі сталіцу краіны Сану ды вялікую частку паўночных абшараў краіны, і ўрадавымі войскамі, што атрымліваюць падтрымку ад Савудаўскай Арабіі. Ваенны канфлікт у Емэне разглядаецца як супрацьстаянне паміж Эр-Рыядам і Тэгеранам. У сярэдзіне траўня 2019 года ў Савудаўскай Арабіі дзве нафтавыя станцыі падпалі пад напад узброеных дронаў. Адказнасць за атакі тады таксама ўзялі на сябе хусіты.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках