29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы прынялі заплаты палітыкаў і банкіраў за неапраўдана высокія

3
Расейцы прынялі заплаты палітыкаў і банкіраў за неапраўдана высокія

А сацыяльныя работнікі, медсёстры і настаўнікі - зарабляюць недастаткова.

Большасць расейцаў уважае, што заробкі палітыкаў з'яўляюцца занадта высокімі. Пра гэта інфармацыйнае агенцтва РБК піша ў панядзелак, 8 сакавіка, са спасылкай на звесткі даследавання кампаніі Ipsos. Такі пункт гледжання выказалі 79 адсоткаў апытаных. Толькі кожны дзясяты мяркуе, што палітыкі бяруць менавіта столькі, колькі варта. Амаль дзве траціны рэспандэнтаў (61%) уважаюць за неапраўдана высокія заробкі банкіраў, а чвэрць - паліцыянтаў.

Акрамя таго, удзельнікі даследаванні назвалі прафесіі, прадстаўнікі якіх, на іхнюю думку, зарабляюць недастаткова. Так, амаль тры чвэрці рэспандэнтаў (71%) згадалі сацыяльных работнікаў, 70 працэнтаў - медсясцёр. А 63 адсоткі апытаных уважаюць за неапраўдана нізкія заплаты настаўнікаў.

У той жа час у шэрагу прафесій, на думку расейцаў, заробкі адпавядаюць пасадам. Так, больш як палова рэспандэнтаў (62 адсоткі) залічыла да такіх прафесій бухгалтараў. Аналагічную пазіцыю ў дачыненні да праграмістаў выказалі 60 адсоткаў апытаных, а ў дачыненні да прадаўцоў-кансультантаў - 57 адсоткаў. У той жа час 14 адсоткаў прынялі заплаты кампутарных інжынераў за празмерныя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках