28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве не зафіксавалі зменаў радыяцыйнага фону пасля з'яўлення чутак пра інцыдэнт на БелАЭС

1
У Літве не зафіксавалі зменаў радыяцыйнага фону пасля з'яўлення чутак пра інцыдэнт на БелАЭС

Беларускі бок да гэтага часу не падаў Вільні інфармацыі пра сітуацыю з бяспекай Астравецкай АЭС.

Цэнтр радыяцыйнай абароны Літвы (RSC) не зафіксаваў зменаў радыяцыйнага фону пасля з'яўлення інфармацыі пра нібыта інцыдэнт на Беларускай АЭС, паведамляецца на сайце RSC, піша сайт naviny.by.

«У беларускіх медыя з'явілася інфармацыя пра магчымы інцыдэнт на БелАЭС, – гаворыцца ў паведамленні. – Паведамляюць, што інцыдэнт мог быць звязаны з адмовай сістэмы астуджэння рэактара. Дзяржаўная інспекцыя бяспекі ядзернай энэргетыкі Літвы (VATESI) звярнулася ў кампетэнтныя беларускія органы з просьбай даць інфармацыю пра сітуацыю з бяспекай на БелАЭС. Афіцыйнай інфармацыі ад іх у цяперашні час не паступала».

«Ніякіх зменаў радыяцыйнага фону ў Літве не зафіксавана. Вынікі сістэмы ранняга папярэджання і інфармацыі (RADIS) увесь час адсочваюцца, каб насельніцтва было неадкладна праінфармаванае пра любую немінучую небяспеку, звязаную з выкідам радыеактыўных матэрыялаў у навакольнае асяроддзе», – падкрэслілі ў RSC.

У цэнтры адзначылі, што звесткі сістэмы RADIS адсочваюцца спецыялістамі RSC кругласутачна. Акрамя таго, сачыць за зменамі радыяцыйнага фону можна самастойна на інтэрнэт-старонцы сістэмы.

Позна ўвечары 6 сакавіка тэлеграм-канал «Нік і Майк» са спасылкай на інфармацыю ў чат-боце паведаміў, што на БелАЭС нібыта «на днях адбылося чарговае надзвычайнае здарэнне» ў выглядзе збою сістэмы астуджэння рэактара. «Сітуацыю спрабавалі выправіць уручную – ад аварыі выратавала спрацавалая абарона. Але АЭС стала і цяпер знаходзіцца на рамонце. З сістэмай астуджэння праблемы няспынныя. Яна, як і сістэма вентыляцыі, была прымацаваная не належным чынам з заганамі, якія цяпер увесь час вылазяць», – гаварылася ў паведамленні, якое, як паказалі аўтары тэлеграм-канала, патрабуе верыфікацыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках