28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

63-гадовы пенсіянер з Гародні заступіўся за жанчыну і пры гэтым уцёк ад супрацоўнікаў АМАП

18
63-гадовы пенсіянер з Гародні заступіўся за жанчыну і пры гэтым уцёк ад супрацоўнікаў АМАП
ЮЗЭФ НЯМЕРА
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Герой нашага часу.

63-гадовы жыхар Гародні Юзэф Нямера заступіўся за жанчыну, якую цягнулі амапаўцы на маршы пратэсту, і адсядзеў амаль два месяцы ў СІЗА паводле крымінальных артыкулаў. У лістападзе пенсіянера прысудзілі да 2,5 год «хатняй хіміі», паведамляе «Трибуна».

Са слоў Юзэфа Нямеры, ён ішоў у сярэдзіне маршу, калі пачуў каманду на затрыманне. Частка людзей разбеглася. Адна жанчына ўпала - Нямера падбег, каб дапамагчы ёй падняцца. У гэты момант убачыў, як побач два амапаўцы цягнулі па зямлі іншую жанчыну, якая прысела да зямлі.

«Напэўна, маё сумленне не вытрымала. Я ўдарыў у вобласць ягадзіцы гэтага амапаўца і крыкнуў: Адпусці!», - успамінае ён.

Другі баец кінуўся з дубінкай, але пенсіянер збег, бо займаецца спортам і хутка бегае.

Суддзя пасля прагляду відэазапісы з маршу таксама заўважыў: «Прынамсі, бегаеце вы хутка».

Згодна з умовамі прысуду, пенсіянер павінен быць дома амаль увесь час (выйсці ў двор можна раз на тыдзень, каб з’явіцца ў пастарунак, а калі выклікалі дадаткова, то часцей). І можа выходзіць з дому на дзве гадзіны кожны дзень.

Каб не марнаваць час дарма, сям'я наважыла зрабіць рамонт у гасцінай, а вольны час Нямера праводзіць за чытаннем і праглядам спартовых перадач. Але галоўнай праблемай для Юзэфа - чэмпіёна БССР і майстра спорту СССР у марскім мнагабор'і - немагчымасць займацца спортам. У дазволеныя пару гадзін Юзэф часта выходзіць на прабежку. Бегае 8-10 кіламетраў. Усё жыццё займаўся лёгкай атлетыкай. З ягоных слоў, за тую колькасць кіламетраў, якую ён прабег, ён як мінімум двойчы абышоў экватар. Раней яны з жонкай маглі катацца на лыжах у лесе па 3-4 гадзіны. Цяпер - не больш за дзве.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках