29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матэвуш Маравецкі: Справаздачы Еўракамісіі пацвярджаюць, што польская эканоміка найлепшая ў ЕЗ

Матэвуш Маравецкі: Справаздачы Еўракамісіі пацвярджаюць, што польская эканоміка найлепшая ў ЕЗ
МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ

Інвестыцыі ў працоўныя месцы і прадпрымальнікаў падчас пандэміі склалі амаль 43,5 мільярда еўраў.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі падчас наведвання 8 сакавіка кампаніі Chemet у горадзе Тарноўскэ-Гуры (Сілезскае ваяводства) заявіў, што польская эканоміка чакае аднаўлення, але эканамічныя параметры паказваюць, што яна ўжо з'яўляецца найлепшай у ЕЗ, паведамляе «Польскае радыё».

Кіраўнік урада падкрэсліў, што гэта пацвярджаецца, у тым ліку, справаздачамі Еўрапейскай камісіі: «Звесткі аб дзяржаўных фінансах, дзяржаўнай пазыцы паказваюць, што ў Польшчы назіраецца адна з самых дробных рэцэсій - на ўзроўні 2,7%. Нам таксама ўдалося захаваць працоўныя месцы. Найлепшым довадам гэтага з'яўляецца апошні рэйтынг, прадстаўлены Еўрастатам, дзе Польшча займае першае месца ва ўзроўні беспрацоўя - 3,1%».

Матэвуш Маравецкі нагадаў, што інвестыцыі ў працоўныя месцы і прадпрымальнікаў падчас пандэміі склалі блізу 200 мільярдаў злотых (амаль 43,5 мільярда еўраў).

У найбліжэйшыя гады польская эканоміка будзе расці ўсё хутчэй і хутчэй, з гадавой інфляцыяй блізу 3%. Такі прагноз Нацыянальнага банка Польшчы. Паводле справаздачы банка, сёлета польская эканоміка вырасце на 4,1%, а ў 2022 і 2023 гадах ВУП будзе расці на 5,4% штогод.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках