20 красавiка 2024, Субота, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дачка забітага берасцейца Генадзя Шутава падала апеляцыю ў Вярхоўны суд

9
Дачка забітага берасцейца Генадзя Шутава падала апеляцыю ў Вярхоўны суд
ГЕНАДЗЬ ШУТАЎ

Шутаў атрымаў агнястрэльнае раненне ў галаву 11 жніўня ў Берасці.

Дачка забітага карнікамі берасцейца Генадзя Шутава накіравала апеляцыйную скаргу ў Вярхоўны суд, паведамляе «Еўрарадыё».

25 лютага ў Берасці суд прызнаў Шутава пасмяротна вінаватым у «супраціве вайскоўцу з ужываннем гвалту». Сябар Генадзя Шутава і сведка ягонага забойства Аляксандр Кардзюкоў быў асуджаны за тое ж самае на 10 гадоў калоніі. Ягоная абарона таксама плануе абскардзіць прысуд.

Шутаў атрымаў агнястрэльнае раненне ў галаву 11 жніўня ў Берасці і памёр 19 жніўня ў вайсковым шпіталі Менска. Падчас суду стала вядома, што страляў афіцэр армейскага спецназа, якога накіравалі для дапамогі берасцейскаму АМАПу. Па факце смерці Шутава Следчы камітэт і пракуратура адмовіліся пачынаць крымінальную справу. А на судзе над Кардзюковым забіты берасцеец фігураваў як абвінавачаны.

Дачка Шутава Анастасія Баранчук у апеляцыйнай скарзе ўважае вырак абласнога суда незаконным і неабгрунтаваным: на судзе не былі пададзеныя довады віны яе бацькі.

«Дачка Шутава заяўляе, што, на яе думку, вайскоўцы злоўжылі службовымі паўнамоцтвамі, паводзілі сябе неапраўдана агрэсіўна і неправамерна ўжылі зброю. Відэазапіс з камеры назірання двара, у якім адбыўся канфлікт, не пацвярджае нападу Кардзюкова і Шутава на гэтых вайскоўцаў і наогул якой-небудзь барацьбы з імі», - кажа берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках