24 красавiка 2024, Серада, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія баскетбалісткі даведаліся пра спаборнікаў на ЧЕ-2021

3
Беларускія баскетбалісткі даведаліся пра спаборнікаў на ЧЕ-2021
ФОТА: BELARUS.BASKETBALL

Наша каманда ўваходзіць у топ-5 нацыянальных каманд Еўропы.

Жаночая каманда Беларусі згуляе ў групе з камандамі Гішпаніі, Славакіі і Швецыі на маючым адбыцца чэмпіянаце Еўропы. Гэта стала вядома пасля лёсавання, якое прайшло 8 сакавіка, паведамляе naviny.online.

Група А: Гішпанія, Швецыя, Беларусь, Славакія

Група В: Сербія, Італія, Чарнагорыя, Грэцыя.

Група С: Славенія, Бэльгія, Турцыя, Боснія і Герцагавіна.

Група D: Францыя, Расея, Чэхія, Харватыя.

Фінальная частка жаночага чэмпіянату Еўропы-2021 пройдзе з 17 да 27 чэрвеня ў Гішпаніі і Францыі. Каманды падзеленыя на чатыры квартэты, адкуль толькі найлепшыя наўпрост трапяць у 1/4 фіналу розыгрышу. Дружыны, якія зоймуць другія і трэція месцы, паспрачаюцца за выхад у гэтую стадыю спаборніцтваў, у паядынках 1/8 фіналу.

У топ-5 жаночых баскетбольных каманд Еўропы ўваходзяць Гішпанія, Францыя, Бэльгія, Сербія і Беларусь.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках