23 красавiка 2024, aўторак, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэпартамент пашырыў магчымасці для ўезду ў ЗША

4
Дзярждэпартамент пашырыў магчымасці для ўезду ў ЗША

Скасаваныя забароны жыхарам 13 краін.

Папярэдняя адміністрацыя Белага дома ўвяла забарону на ўезд у Злучаныя Штаты для грамадзян краін з пераважна мусульманскім насельніцтвам.

Большасць просьбітаў амерыканскіх віз, якім было адмоўлена ва ўездзе ў ЗША праз забарону, уведзеную былым прэзідэнтам Дональдам Трампам, могуць папрасіць перагледзець прынятую пастанову або падаць новыя заяўкі, паведаміў Дзяржаўны дэпартамент.

Прэзідэнт Байдэн скасаваў забарону, уведзеную яго папярэднікам Дональдам Трампам, у першы дзень яго прэзідэнцтва - 20 студзеня 2021 году - назваўшы гэта ў сваёй заяве «плямай на нашым нацыянальным сумленні», паведамляе «Голас Амерыкі».

Прадстаўнік Дзярждэпартамента Нэд Прайс адзначыў, што заяўнікі, якім было адмоўлена ў выдачы візы да 20 студзеня 2020 года, павінны падаць новыя заяўкі і аплаціць новы рэгістрацыйны збор. Са слоў Прайса, тыя, каму было адмоўлена 20 студзеня 2020 года або пазней, могуць запатрабаваць перагляду пастановы без паўторнай падачы сваіх заявак і без выплаты рэгістрацыйнага збору.

Са звестак Дзярждэпартамента, са снежня 2017 году блізу 40 тысяч чалавек былі пазбаўленыя права ўезду ў Злучаныя Штаты ў адпаведнасці з выканаўчым указам.

За папярэдняй адміністрацыяй некаторыя краіны былі дададзеныя, а іншыя выключаныя са спісу. У канцы прэзідэнцтва Дональда Трампа ў яго ўваходзілі М'янма, Эрытрэя, Іран, Кыргызстан, Лібія, Нігерыя, Паўночная Карэя, Самалі, Судан, Сірыя, Танзанія, Венесуэла і Емен.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках