24 красавiка 2024, Серада, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У асяроддзі ўзурпатара з'явіцца патрыёт, які возьме яго пад варту»

28
«У асяроддзі ўзурпатара з'явіцца патрыёт, які возьме яго пад варту»

Сітуацыя ў Беларусі будзе і далей «разгойдвацца».

Рэпрэсіямі рэжым Лукашэнкі падрывае ўласную ўстойлівасць. Пра гэта ў інтэрв'ю The Village заявіў абаронца Алену Леўчанкі экс-адвакат Міхаіл Кірылюк.

«Тыя, хто дзейнічае цяпер ад імя ўлады, не хоча мець справу з актыўнымі самастойнымі людзьмі, ім патрэбныя дэпрэсіўныя і дэматываваныя людзі, якім сказалі, што «не, бо Месяц не ў той фазе», а яны пакорліва адказалі: «Добра, ты ж начальнік, я дурань, пайшоў я... туды», - сцвярджае Міхаіл Кірылюк.

«Допісы, за якія мяне пазбавілі ліцэнзіі, былі пра тое, як можа адбыцца мірная перадача ўлады. Я заўсёды выступаў за мірную перадачу ўлады і быў перакананы, што гэта тое, да чаго трэба заклікаць. Гэта магчыма ў тым выпадку, калі ў атачэнні Лукашэнкі з'явіцца «здраднік» у дачыненні да яго. А ў дачыненні да Беларусі патрыёт, які пачне весці сепаратныя перамовы і нейкім чынам дасягне дамоўленасцяў, у выніку чаго, магчыма, разам са сваімі даверанымі асобамі возьме Лукашэнку пад варту. І такім чынам забяспечыць транзіт улады», - заявіў экс-адвакат.

«У Беларусі праз рэпрэсіі ўжо ўпала прадукцыйнасць працы, і ўпадзе яшчэ больш. Плюс ад'езд бізнэсаў і асобных добрых работнікаў, якія перасталі для сябе бачыць перспектывы ў беларускай эканоміцы. Гэта паскарае эканамічнае падзенне і б'е па рэжыме», - мяркуе Міхаіл Кірылюк.

«Людзі не гатовыя сказаць: «мы змірыліся». Таму сітуацыя і далей будзе разгойдвацца», - упэўнены юрыст.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках