18 красавiка 2024, Чацвер, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША завочна ўзнагародзілі Марыю Калеснікаву прэміяй за мужнасць

6
ЗША завочна ўзнагародзілі Марыю Калеснікаву прэміяй за мужнасць
МАРЫЯ КАЛЕСНІКАВА

Нават знаходзячыся пад арыштам, яна падтрымлівае дэмакратычны руху ў Беларусі.

Адная з лідарак беларускіх пратэстаў Марыя Калеснікава, з верасня 2020 года знаходзіцца пад арыштам, завочна ўзнагароджаная Міжнароднай жаночай прэміяй за грамадзянскую мужнасць, якая ўручаецца Дзярждэпартаментам ЗША. Перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі ў жніўні 2020 года жанчыны сталі ўплывовай палітычнай сілай і рухавіком грамадскіх зменаў у краіне "шмат у чым дзякуючы Марыі Калеснікавай", заявіла амерыканскае замежнае палітычнае ведамства, паведамляе dw.com.

Нават знаходзячыся пад арыштам, Калеснікава "працягвае падтрымліваць жыццяздольнасць дэмакратычнага руху ў Беларусі", паказваецца далей. Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен пачаў онлайн-цырымонію ўзнагароджання з ушанавання беларускай актывісткі і падкрэсліў, што яна змагла мабілізаваць беларускіх жанчын напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, каб пратэставаць супраць кіравання Лукашэнкі.

Марыя Калеснікава "крыніца натхнення для ўсіх, хто імкнецца здабыць свабоду для сябе і сваёй краіны", сказаў Дзярждэпартамэнт ЗША. Сярод іншых узнагароджаных - актывісткі з Афганістана, Венесуэлы, Турцыі, Шры-Ланкі і Самалі, шэраг з якіх уганараваны прэміі пасмяротна.

8 сакавіка скончыўся тэрмін арышту Калеснікавай

Між тым 8 сакавіка скончыўся тэрмін утрымання Калеснікавай пад вартай, падоўжаны на два месяцы ў пачатку студзеня. Пакуль нічога не вядома ні пра новае падаўжэнне тэрміну, ні пра вызваленне актывісткі. Выданне tut.by са спасылкай на прэс-службу палітыка Віктара Бабарыкі паведаміла, што 9 сакавіка адвакат Калеснікавай сустрэнецца з ёй у СІЗА.

Марыя Калеснікава была затрыманая 8 верасня, ёй было выстаўленае абвінавачанне ў публічных закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, а таксама ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. З тых часоў яна знаходзіцца пад вартай.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках