25 красавiка 2024, Чацвер, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі: Далей робім усё, што толькі можна

2
Алесь Бяляцкі: Далей робім усё, што толькі можна
АЛЕСЬ БЯЛЯЦКІ
ФОТА: СЯРГЕЙ ГРЫЦ

Праваабарончы цэнтр «Вясна» не здаецца.

Арганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі выступілі ў падтрымку праваабарончага цэнтру «Вясна», якая патрапіла пад крымінальны пераслед. Галоўная ўправа ў расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь расследуе крымінальную справу, якая распачатая паводле факту дзейнасці праваабарончага цэнтра. Як вынікае з афіцыйных каментароў СК, на думку органаў следства, «Вясна» нібыта «фінансавала пратэсты», піша сайт «Радыё Рацыя».

Гэту справу пракаментаваў старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі, які сам цяпер знаходзіцца ў Жэневе на мерапрыемствах з нагоды - вясновага пасяджэння Рады правоў чалавека ААН:

- Следчыя дзеянні трываюць, чым яны скончыцца пакуль цяжка сказаць. Ці з'явяцца новыя артыкулы ў абвінавачванні, ці застанецца пакуль усё так, як ёсць. У кожным выпадку натуральна, што гэта перашкаджае нашай працы. Тым не менш працягваем рабіць усё, што можна рабіць у гэтых складаных варунках. Стане больш зразумела, хто з'яўляецца падазраваным у гэтай справе. Пакуль што гэта адзін чалавек, чалец Рады «Вясны» Зміцер Салаўёў. Я думаю, што гэты спіс будзе шырэйшы, інакш бы гэта справа не распачыналася. Хто будзе наступнымі, паглядзім.

Крымінальная справа вядзецца паводле Арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Праводзяцца следчыя дзеянні: ператрусы ў офісах рэгіянальных аддзяленняў, кватэрах сяброў арганізацыі, выклікі на допыты і іншыя тэхнічныя дзеянні. Чалец Рады ПЦ «Вясна» Зміцер Салаўёў з'яўляцца падазраваным у гэтай справе і знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках