19 красавiка 2024, Пятніца, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент пазбавіў імунітэту Пучдэмона і дваіх ягоных паплечнікаў

1
Еўрапарламент пазбавіў імунітэту Пучдэмона і дваіх ягоных паплечнікаў

«За» прагаласавалі 400 дэпутатаў.

Еўрапейскі парламент пазбавіў экс-кіраўніка Каталоніі Карлеса Пучдэмона і яшчэ дваіх каталонскіх палітыкаў дэпутацкай недатыкальнасці, адкрыўшы шлях для іх экстрадыцыі ў Гішпанію.

Як паведамляе AP, 400 дэпутатаў прагаласавалі за пазбаўленне Пучдэмона дэпутацкага імунітэту, 248 – супраць і 45 устрымаліся.

Аналагічная пастанова была прынятая датычна ягоных паплечнікаў – былога міністра аховы здароўя Каталоніі Тоні Коміна і былой рэгіянальнай міністаркі адукацыі Клары Пансаці.

Карлес Пучдэмон і шэраг іншых каталонскіх палітыкаў уцяклі ў Бельгію ў кастрычніку 2017 года, каб унікнуць арышту пасля правядзення рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі, які гішпанскі ўрад назваў незаконным.

У 2019 годзе Пучдэмон, Комін і Пансаці былі абраныя ў Еўрапейскі парламент і атрымалі дэпутацкі імунітэт. Каманда юрыстаў Пучдэмона плануе падаць апеляцыю на пастанову Еўрапарламента.

Вярхоўны суд Гішпаніі выдаў міжнародныя ордары на арышт шасцярых каталонскіх палітыкаў, сярод іншых Пучдэмона. Чальцоў урада Каталоніі абвінавачваюць у мяцяжы, паўстанні супраць урада Гішпаніі і крадзяжы дзяржаўных сродкаў.

1 кастрычніка 2017 года ў Каталоніі прайшоў непрызнаны Гішпаніяй і Еўразвязам рэферэндум аб незалежнасці рэгіёну. Каталонскія ўлады заявілі, што за адлучэнне прагаласавала 90,18%, супраць – 7,83% пры яўцы 43,03%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках