23 красавiка 2024, aўторак, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Будзе праведзеная дэвальвацыя і замарозка валютных укладаў?»

7
«Будзе праведзеная дэвальвацыя і замарозка валютных укладаў?»

Беларусы падазраюць уладу ў планах «рабавання праз інфляцыю».

Увесь 2021 год мы сутыкаемся з анамальным ростам коштаў. Пры гэтым рубель адносна еўра і даляра не падае, піша тэлеграм-канал «Краіна для жыцця».

З чым гэта можа быць звязана?

Яшчэ 6 сакавіка паступіла навіна, што Нафтан падняў кошт паліва на 40%.

«Нафтан а шостай вечару на 40% падняў кошты. Цэлы дзень прастаялі бензавозы, не давалі дазвол на загрузку. У выніку ў 17.48 прыйшоў тэрміновы тэлетайп пра падвышэнне коштаў.

Гэта – толькі дзеянні адной дзяржаўнай кампаніі ціску на рынак. Кошты растуць не толькі праз дарагое паліва, але і праз задзёртыя да зусім неадэкватных значэнняў падаткі.

Здавалася б, такое выпампаванне сродкаў можа толькі забіць падаткаабкладанне. Збяднелае насельніцтва і бізнэс плацяць менш падаткаў, набываюць менш прадуктаў і, адпаведна, спусташаюць бюджэт», – пішуць чытачы канала.

Адзін з падпісантаў выказаў меркаванне:

«Арыентоўна 1 чэрвеня будзе праведзеная дэвальвацыя (70... 150%) і замарозка валютных укладаў.

Насельніцтву звесці выдаткі да мінімуму і набываць валюту. Да чэрвеня лукашысты будуць выцягваць валютныя ашчаджэнні з людзей праз рост коштаў.

Дэвальвацыю ў чэрвені хочуць правесці – чакаюць, калі людзі на лецішчы раз'едуцца, каб менш людзей сабралася з абурэннямі «аддайце нашы грошы».

«Мы разумеем, што гіпотэзе падпісчыка не варта слепа верыць. Але варта разумець: запуск дырэктыўнай дэвальвацыі – гэта акт эканамічнага генацыду.

З фактычнай перадачай улады ў рукі сілавікоў, якія ўжо кантралююць ільвіную частку прамысловых прадпрыемстваў.

З калапсам грашовай сістэмы і стварэннем эканомікі, у якой не застанецца ні прыватнай, ні дзяржаўнай уласнасці, толькі актывы і ўлада як магчымасць іх адабраць.

І тады нам ужо давядзецца нешта рабіць», – піша тэлеграм-канал.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках