19 красавiка 2024, Пятніца, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У студзені смяротнасць у Чэхіі стала самай высокай за апошнія 70 гадоў

7
У студзені смяротнасць у Чэхіі стала самай высокай за апошнія 70 гадоў
ФОТА: GABRIEL KUCHTA/GETTY IMAGES

У краіне напружаная сітуацыя з COVID-19.

Узровень смяротнасці ў студзені гэтага года ў Чэхіі стаў самым высокім з 1950 года. Пра гэта сведчаць звесткі Чэшскай статыстычнай управы (ČSÚ), паведамляе idnes.cz.

За першы месяц 2021 года ў краіне памёр 15 900 чалавек, што на 50% вышэй за сярэдні паказчык за апошнія пяць гадоў. Са слоў старшыні ČSÚ Марэка Роічэка, колькасць смерцяў за студзень не была такім высокім з 1950 года. Агулам у апошнія гады ў студзені памірала ад 9 500 да 12 400 жыхароў краіны.

Нягледзячы на тое, што ў статыстычных звестках не пазначаныя прычыны росту смяротнасці, спецыялісты звязваюць яго з пандэміяй каранавіруса. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Чэхіі, у студзені сканалі 4 767 чалавек, заражаных каранавірусам, што стала другім самым высокім паказчыкам за перыяд пандэміі.

Нагадаем, сітуацыя з распаўсюджваннем COVID-19 у Чэхіі застаецца вельмі напружанай. Нягледзячы на тое, што тэмпы распаўсюджвання каранавіруса зніжаюцца, 8 сакавіка колькасць інфікаваных пацыентаў у цяжкім стане, якія знаходзяцца ў шпіталях, дасягнула 1 789 чалавек. Гэта стала рэкордным паказчыкам з пачатку эпідэміі. Усяго, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Чэхіі, каранавірусам заразілася больш за 1 335 000 чалавек, 22 147 памерлі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках