19 красавiка 2024, Пятніца, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вугоршчыне зафіксаваная рэкордная колькасць шпіталізаваных з COVID-19

2
У Вугоршчыне зафіксаваная рэкордная колькасць шпіталізаваных з COVID-19

Дзённы прырост хворых ужо дасягнуў пікавых паказчыкаў восеньскай хвалі.

У Вугоршчыне колькасць шпіталізаваных пацыентаў з каранавірусам дасягнула самага высокага ўзроўню за час эпідэміі, пабіўшы рэкорд восеньскай хвалі.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на 444.hu

Паводле паведамлення органаў аховы здароўя 9 сакавіка, у лякарнях знаходзяцца 8270 хворых з каранавірусам, тады як самым высокім паказчыкам падчас папярэдняй хвалі быў 8 045.

Пры гэтым узрасла і колькасць цяжкіх пацыентаў, якія маюць патрэбу ў штучным дыханні - да 833. Падчас восеньскай хвалі самым высокім паказчыкам было 647 хворых.

Дзённы прырост хворых ужо дасягнуў пікавых паказчыкаў восеньскай хвалі - больш за 6000 заражэнняў за дзень (насельніцтва краіны - амаль 10 млн).

У той жа час вакцыну ад каранавіруса ў Вугоршчыне атрымалі больш за мільён чалавек – 1 047 045.

Нагадаем, Вугоршчына ў дадатак да зарэгістраваных у ЕЗ прэпаратаў, выкарыстоўвае кітайскую і расейскую вакцыны. Прэм'ер Віктар Орбан атрымаў прышчэпку кітайскай вакцынай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках