29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ дапытала кума Пуціна Медведчука паводле справы аб дзяржаўнай здрадзе

2
СБУ дапытала кума Пуціна Медведчука паводле справы аб дзяржаўнай здрадзе
ВІКТАР МЕДВЯДЧУК

Супраць прарасейскага палітыка ўведзеныя санкцыі.

Ва Украіне лідэра прарасейскай партыі АПЗЖ Віктара Медведчука дапытала СБУ ў рамках расследавання справы аб дзяржаўнай здрадзе, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна» са спасылкай на крыніцу.

Са слоў суразмоўцы агенцтва, допыт адбыўся ў аўторак.

У канцы лютага выданне censor.net апублікавала запіс перамоваў нібыта Віктара Медведчука з тагачасным памочнікам прэзідэнта РФ Уладзіславам Сурковым. На запісе, датаваным 2014 годам, яны абмяркоўваюць схему паставак электраэнэргіі, у якой задзейнічаны расейская Інтэр РАТ і яе структуры на акупаваным паўвостраве, і абмен палоннымі на Данбасе.

Санкцыі супраць Медведчука і Козака

Рада нацбяспекі і абароны Украіны 19 лютага ўвяла санкцыі супраць 19 юрыдычных і васьмі фізічных асоб, у тым ліку расейскіх бізнэсоўцаў, звязаных з пастаўкамі вугалю і іншых энэргарэсурсаў.

Пад санкцыі трапілі лідар АПЗЖ Віктар Медвядчук, ягоная жонка Аксана Марчанка і Наталля Лаўрынюк, якую называюць грамадзянскай жонкай нардэпа ад АПЗЖ Тараса Козака. Санкцыі ўведзеныя паводле артыкула аб фінансаванні тэрарызму.

У РНБА таксама заяўлялі, што санкцыі ўвялі супраць пяці самалётаў, якімі Медвядчук і Козак карысталіся для наўпроставых пералётаў у Расею.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках