18 красавiка 2024, Чацвер, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Антарктыдзе галодныя касаткі пераследавалі пінгвіна, але ён іх абхітрыў

12
У Антарктыдзе галодныя касаткі пераследавалі пінгвіна, але ён іх абхітрыў

Відэахіт.

Блогеры-падаржнікі Мэт і Ганна Карстэн падчас экскурсіі ў праліве Жэрлаш у Антарктыдзе знялі пагоню з удзелам некалькіх касатак і аднаго пінгвіна. Папярэджваем: відэа і праўда вельмі хвалюючае, але скончылася ўсё добра, так што перажываць няма за што!

Як гэта было: касаткі пераследавалі пінгвіна, які ўжо не ведаў, куды яму падзецца. На шчасце, на шляху трапілася група турыстаў на лодках. Тады птушцы прыйшло ў галаву шукаць выратавання ў людзей. Пінгвін спярша проста кружыў вакол лодак, турысты раз-пораз гублялі яго з вачэй. Сёй-той нават выказаў здагадку, што ён усё ж трапіўся касаткам, піша meduza.io.

Але не тут-то было, пінгвін выжыў і паспрабаваў заскочыць у човен - на жаль, няўдала. Затое другая спроба была паспяховай. Адзін з турыстаў нават падтрымаў уцекача рукой, каб той зноў не зваліўся за борт. У выніку пінгвін праплыў у лодцы яшчэ нейкі час і, як толькі адчуў сябе ў бяспецы, развітаўся са сваімі выратавальнікамі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках