29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі пра сустрэчу ў нармандскім фармаце: Калі яе не будзе, сустрэнуся з кожным лідарам асобна

6
Зяленскі пра сустрэчу ў нармандскім фармаце: Калі яе не будзе, сустрэнуся з кожным лідарам асобна
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА ПРЭЗІДЭНТА УКРАІНЫ

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што больш зацягваць з сустрэчай у нармандскім фармаце нельга.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што знойдзе спосаб сустрэцца з лідарамі краін «Нармандскай чацвёркі» паасобку, калі ў найбліжэйшы час не будзе прызначаная дакладная дата нармандскага саміту на вышэйшым узроўні.

Калі сустрэча ў нармандскім фармаце ў агляднай будучыні не адбудзецца, будзе прыкладзена максімум намаганняў для сустрэчы з лідарамі Францыі, Нямеччыны і Расеі паасобку. Пра гэта 9 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў рамках форуму «Украина 30» заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, паведамляе «Гордон».

«Нармандская сустрэча ў любым выпадку рыхтуецца. Скажу ад сябе тое, што казаў і нашым заходнім партнёрам: не будзе сустрэчы ў нармандскім фармаце - знайду фармат, калі сустрэнуся з кожным лідарам «нармандскай чацвёркі». Як кажуць, калі гара не ідзе да Магамета... нічога страшнага, я сустрэнуся з кожным з іх паасобку», - заявіў прэзідэнт Зяленскі.

Ён падкрэсліў, што больш зацягваць з сустрэчай у нармандскім фармаце нельга.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках