20 красавiка 2024, Субота, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі флот застаўся без нарвежскіх рухавікоў

11
Расейскі флот застаўся без нарвежскіх рухавікоў
ФОТА: ТАСС

Тэхналагічныя санкцыі Захаду працягваюць біць па расейскай прамысловасці і войску.

Як паведамляе Reuters, Нарвегія заблакавала ўгоду продажу расейскаму «Трансмашхолдынгу» (ТМХ) завода Bergen Engines, які спецыялізуецца на вытворчасці суднавых рухавікоў.

Найбуйнейшы машынабудаўнічы холдынг Расеі, на заводах якога будуюцца сілавыя ўстаноўкі для Аб'яднанай суднабудаўнічай карпарацыі, планаваў набыць нарвежскі актыў у брытанскай карпарацыі Rolls-Royce за 150 млн еўра, паведамляе finanz.ru.

Але ўгода, якая адкрыла б Расеі доступ да заходніх тэхналогій суднавых рухавікоў, затармазіла ўпраўленне нацыянальнай бяспекі Нарвегіі.

Створаная ў 1946 годзе Bergen Engines з'яўляецца пастаўшчыком для нарвежскага флоту, а таксама абслугоўвае больш за 5 тысяч установак, што знаходзяцца ў эксплуатацыі сілавых структур. «Відавочна, што расейская кампанія не можа быць дапушчана да абслугоўвання крытычнага абсталявання абароннага прызначэння», заявілі ў сумесным рэлізе нарвежскія Мінабароны і Мінюст.

«Існуе значная няпэўнасць адносна інтарэсаў нацыянальнай бяспекі, і гэтую нявызначанасць трэба браць пад увагу», - заявіла на прэс-канферэнцыі міністарка юстыцыі Моніка Манладн.

Яна дадала, што ўгоду варта адкласці на нявызначаны тэрмін.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках