28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Капіталізацыя біткойна перавысіла $1 трлн

Капіталізацыя біткойна перавысіла $1 трлн

Максімальны кошт біткойна за ўвесь час таргоў - $58 332.

Капіталізацыя біткойна перавысіла $1 трлн. Пра гэта сведчаць звесткі крыптавалютнай біржы Coindesk, паведамляе gordonua.com.

9 сакавіка сумарны кошт усіх біткойнаў, які знаходзіцца ў звароце, дасягнуў $1,01 трлн.

Сёння кошт крыптавалюты вагаецца на ўзроўні $54 тысяч.

СКРЫНШОТЫ: COINDESK.COM

Максімальны кошт крыптавалюты за ўвесь час таргоў - $58 332.

Агенцтва Reuters адзначала, што курс крыптавалюты расце дзякуючы попыту з боку буйных інвестараў, якія чакаюць, што крыптавалюта стане асноўным метадам аплаты. Паводле звестак агенцтва, некаторых інвестараў раней стрымліваў непразрысты характар крыптавалютнага рынку. Узмацненне нагляду за амерыканскай крыптаіндустрыяй дапамагло развязаць гэтую праблему.

Амерыканская аўтамабільная кампанія Tesla бізнэсоўца Ілана Маска ўклала $1,5 млрд у біткойны. Пасля апублікавання гэтай інфармацыі 8 лютага кошт біткойна вырас на 13%, перавысіўшы $44,7 тысячы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках