28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталонэ здыме фільм пра братоў Клічко

4
Сталонэ здыме фільм пра братоў Клічко
ФОТА: KLITSCHKO BROTHERS

Амерыканскі актор выступіць рэжысёрам і сцэнарыстам фільма пра братоў.

Амерыканскі актор Сільвестр Сталонэ здыме фільм пра ўкраінскіх баксёраў Віталя і Уладзіміра Клічко. Пра гэта паведамляе сайт Klitschko Brothers.

Сталонэ выступіць рэжысёрам і сцэнарыстам стужкі.

Першапачаткова здымкі фільма планавалася пачаць восенню 2020 года, але праз пандэмію каранавіруса здымачны працэс прыйшлося перанесці на восень гэтага года.

Плануецца, што кінапракат стужкі пачнецца ў красавіку 2022 года.

Сталонэ знаходзіцца ў прыяцельскіх дачыненнях з братамі Клічко. Актор некалькі разоў падтрымліваў Віталя і Уладзіміра падчас іх баксёрскіх паядынкаў.

Уладзімір Клічко за сваю прафесійную кар'еру (1996-2012 гады) правёў 47 баёў, у якіх здабыў 45 перамог (41 накаўтам). Яшчэ ў двух паядынках ён пацярпеў паразы.

Яго брат Уладзімір на прафесійным рынгу (1996-2017) правёў 69 баёў - 64 перамогі (54 накаўтам) і пяць паразаў.

Клічко былі прызнаныя найлепшымі баксёрамі суперцяжкай вагі ў XXI стагоддзі паводле версіі гішпанскага выдання Marca.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках