19 красавiка 2024, Пятніца, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыя падала заяўку на правядзенне «Чарнобыльскага шляху»

4
Апазіцыя падала заяўку на правядзенне «Чарнобыльскага шляху»

Адказ уладаў чакаецца да 21 красавіка.

Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў падалі заяўку на правядзенне ў Менску «Чарнобыльскага шляху» - традыцыйнай акцыі, прымеркаванай да гадавіны аварыі на атамнай станцыі.

«Сёння падалі заяўку ў Менгарвыканкам. Асноўнымі лозунгамі акцыі сёлета будуць «Спыніць прававы Чарнобыль!», а таксама «35 гадоў Чарнобылю ў Беларусі, катастрофа працягваецца», - паведаміў naviny.online старшыня Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук.

У аргкамітэце падрыхтоўкі акцыі ўдзельнічаюць прадстаўнікі Партыі БНФ, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Беларускай партыі «Зялёныя», штаба Ціханоўскай і руху «За Свабоду». Заяўку на правядзенне акцыі падалі трое: сам Кучук, кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і прадстаўнік БСДП Людміла Волкава. Адказ уладаў чакаецца да 21 красавіка.

Аргкамітэт «Чарнобыльскага шляху» створаны 1 красавіка. Было прынята рашэнне, што заяўнікамі сёлета будуць фізічныя асобы.

«Чарнобыльскі шлях» - адзін з элементаў вясновых пратэстаў у Беларусі. З дапамогай заяўкі мы хочам атрымаць легальную магчымасць сабрацца і нагадаць, што ў нас у краіне зараз прававы Чарнобыль. Або ў выпадку адмовы атрымаць пацвярджэнне таго, што ўлады робяць усё магчымае, каб людзі не збіраліся на падобныя акцыі», - заявіў тады БелаПАН першы намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксей Сігаеў.

Раней штогод 26 красавіка прадстаўнікі апазіцыі праводзілі шэсце ў цэнтры Менска. Выключэннем стаў 2011 год, калі ўлады забаранілі яго, а таксама 2019-ы, калі арганізатары акцыі самі адмовіліся ад яе правядзення праз вылучаныя Менгарвыканкамам умовы. У 2020 годзе ад правядзення вулічнага «Чарнобыльскага шляху» наважылі адмовіцца праз пандэмію.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках