28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін напэўна не разумее, што Украіна узору 2014 і 2021 гадоў - дзве розныя дзяржавы»

11
«Пуцін напэўна не разумее, што Украіна узору 2014 і 2021 гадоў - дзве розныя дзяржавы»

Крэмль можа сур'ёзна пралічыцца.

Канцэнтрацыя войскаў на мяжы Украіны і Расеі рэзка абвастрыла сітуацыю ў Данбасе. Вайсковыя манеўры расейскага войска ля межаў украінскай дзяржавы і заява кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова пра магчымае аднаўленне «грамадзянскай вайны» на ўсходзе Украіны сведчаць пра тое, што Масква прагне капітуляцыі Кіева. Замест гэтага прэзідэнт Уладзімір Зяленскі дэкларуе намер пра ўступленне краіны ў NATO і едзе ў Данбас падымаць баявы дух украінскіх вайскоўцаў, піша сайт DW

Украіна узору 2014 і 2021 гадоў - дзве розныя дзяржавы

На восьмым годзе вайны ў Данбасе ўкраінцам, вядома ж, цяжка захоўваць спакой падчас вайскова-палітычных манеўраў Расеі. Здавалася б, у гэтай гісторыі ўсё гранічна ясна: ёсць краіна-агрэсар з марыянеткавымі кіраўнікамі так званых «ЛНР» і «ДНР», з аднаго боку, і ёсць ўкраінскае войска і грамадства - з другога. І вялікая частка гэтага грамадства адназначна трактуе тое, што адбываецца. За выключэннем хіба што тых палітычных сілаў, якія згодна з метадычкай Крамля спрабуюць агрэсію РФ падаць як «грамадзянскую вайну» і барацьбу за «незалежнасць «ЛНР» і «ДНР». Але прывыкнуць да вайны ўсё ж нельга, нават калі лінія фронту ад цябе за сотні кіламетраў.

Праўда, Пуцін і яго каманда напэўна не разумеюць, што Украіна узору 2014 і 2021 гадоў - дзве розныя дзяржавы. За час, які прайшоў з моманту анэксіі Крыма, у краіне з’явілася моцнае войска. Хай не такое вялізнае і абсталяванае, як у Расеі, але здольнае даваць годны адпор. За сем гадоў вырасла цэлае пакаленне ўкраінскіх афіцэраў, якія ведаюць, як трэба ваяваць і кіраваць войскам. Яшчэ сотні тысяч чалавек, якія маюць баявы досвед і досвед валанцёрства, знаходзяцца ў рэзерве. Ды і падтрымка войска грамадствам ва Украіне з'яўляецца беспрэцэдэнтна высокай.

Больш за 13 тысяч загінулых і дзясяткі тысяч параненых у Данбасе даўно ўжо ацвярозілі галовы нават самым заўзятых прыхільнікаў «расейскага свету». Таму лёгкага праходу для расейскай войска, пад якой бы зачэпкай яно не зайшло на тэрыторыю Украіны - ці то ў ролі міратворцаў, ці то ў ролі абаронцаў асоб, якія маюць пашпарты РФ, - не будзе. Ніхто ўжо спакойна здаваць свае гарады і вёскі не збіраецца. А тым больш - выступаць з заклікам: «Пуцін, прыйдзі!». Таму што ў цяперашніх умовах гэта раўназначна самагубству.

Зяленскі загаварыў пра NATO

Цяперашняя эскалацыя сітуацыі Расеяй вымусіла прэзідэнта Зяленскага 6 красавіка зрабіць заяву ў пытанні, якое ён раней не педаліраваў: сяброўства Украіны ў NATO - адзіны шлях да заканчэння вайны ў Данбасе. Дагэтуль ён быў упэўнены, што для аднаўлення міру на ўсходзе краіне дастаткова будзе дамовіцца з Пуціным. Але за два мінулыя гады Уладзімір Аляксандравіч зразумеў: да кансэнсусу з Уладзімірам Уладзіміравічам можна прыйсці выключна на ўмовах Масквы. Таму што, як высветлілася, на гаспадара Крамля не дзейнічае ні акторская харызма Зяленскага, ні спробы ўкраінскага прэзідэнта зазірнуць у яго вочы. Мір толькі на ўмовах капітуляцыі.

Дэ-факта Пуцін не пакінуў цяперашняму прэзідэнту Украіны выбару. Зяленскі заклікаў пачаць перамовы аб атрыманні ўкраінскай дзяржавай плана дзеянняў у сяброўстве ў NATO. Вядома ж, гэта зусім не азначае, што заўтра ці паслязаўтра ўкраінская дзяржава далучыцца да альянсу. І ўжо тым больш - афіцыйны Кіеў не атрымае цяпер вайсковую дапамогу ад NATO.

Бо для ўдзелу ў альянсе трэба адпавядаць не толькі высокім вайсковым, але і палітычным, эканамічным, прававым стандартам. І для ўдзелу ў NATO аднаго жадання прэзідэнта Зяленскага недастаткова. Для гэтага патрэбна доўгая і старанная праца. Ці гатовая да гэтага сёння Украіна? Наўрад ці. Але іншага шляху ў яе папросту няма. Як гаворыцца, на NATO спадзявайся, а сам не хіб.

У Данбасе не можа быць ніякай Срэбраніцы

На фоне вайсковых манеўраў каля мяжы з Украінай намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ Дзмітрый Козак агучыў умову, пры якой расейскае войска зойдзе ў Данбас: калі сітуацыя там будзе развівацца паводле сцэнару разні ў Срэбраніцы. Менавіта ў гэтым выпадку, са слоў чыноўніка, Масква зробіць усё, каб абараніць сваіх грамадзян, а дакладней - тых жыхароў Данбаса, якія паспелі атрымаць расейскі пашпарт (а такіх блізу 400 тысяч чалавек). Вось гэтая заява Козака сапраўды палохае. Якая разня? У Кіеве Данбас уважаюць неад'емнай часткай краіны і не збіраюцца там ваяваць.

Падобна на тое, для таго, каб апраўдаць сваё ўварванне на тэрыторыю незалежнай дзяржавы, Крэмль шукае сур'ёзныя падставы. Зразумела, што, згадваючы Срэбраніцу, Козак выразна трапляе ў сваю мэтавую аўдыторыю - еўрапейцаў. Але, пачакайце, пра магчымасць нейкага генацыду з боку Украіны кажа чалавек з найбліжэйшага атачэння Пуціна? І ці не азначае гэта, што Расея гатовая сама справакаваць разню на Данбасе, каб абвінаваціць у ёй афіцыйны Кіеў? Ну, а далей – згодна з традыцыйным сцэнаром: увядзенне войскаў і прымус Украіны да міру.

Бразгаючы зброяй, Уладзімір Пуцін чарговым разам спрабуе даказаць Кіеву і ўсяму свету, што будучыню ўкраінскай дзяржавы будзе вызначаць толькі ён. Прэзідэнт РФ хоча міру ў Данбасе на сваіх умовах: з асаблівым статусам рэгіёна ў складзе Украіны і уплывам праз яго на ўнутраную і знешнюю палітыку суседняй дзяржавы. Прасцей кажучы, гаворка ідзе пра капітуляцыю афіцыйнага Кіева. І гэта, відавочна, ужо пачаў разумець Уладзімір Зяленскі. Для якога перадвыбарнае абяцанне спыніць вайну ў Данбасе ператварылася ў ахілесаву пяту.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках