Як працуе вакцына AstraZeneca: маляўнічая мадэль
- 10.04.2021, 13:42
- 5,524
Спецыялісты Оксфардскага і Саўтгемптонскага ўніверсітэтаў дэталёва раскрылі механізм працы прэпарата.
Новае даследаванне, праведзенае адмыслоўцамі Оксфардскага і Саўтгемптонскага ўніверсітэтаў, дэталёва раскрывае механізм працы вакцыны. Ілюстрацыі атрымаліся не толькі пазнавальнымі, але і вельмі прыгожымі, паведамляе «Вокруг света».
The scientists presented a range of cells with the vaccine and observed the protein spikes that developed on their surfaces. 2/5 pic.twitter.com/ficyUdPKNE
— University of Southampton News (@UoSMedia) April 7, 2021
«Вакцына AstraZeneca ператварае клеткі ў «маленькія фабрыкі» для барацьбы з Covid-19», - кажуць аўтары. Яна выкарыстоўвае генетычна мадыфікаваны адэнавірус шымпанзэ. У яго былі ўбудаваныя гены каранавіруса, якія адказваюць за фармаванне шыпавідных бялкоў (spike-protein, S-protein або S-бялок), пры дапамозе якіх патаген пранікае ў клетку.
Калі ў клетцы аказваецца вектарная вакцына, пачынаецца вытворчасць «шыпоў». Яны ўтрымліваюць спайкавы бялок, імітуючы наяўнасць у арганізме віруса. Рэагуючы на гэта, імунная сістэма вырабляе антыцелы, што блакуюць гэты бялок. І калі пасля гэтага ў арганізм пранікае сапраўдны SARS-CoV-2, імунная сістэма зможа распазнаць знаёмы ёй чужародны бялок і вырабіць антыцелы паводле адпрацаванай тэхналогіі.
Выкарыстоўваючы крыаэлектронную мікраскапію, навукоўцы атрымалі выявы клетак, якія пад дзеяннем вакцыны AstraZeneca абраслі шыпамі. Тыя вельмі падобныя на шыпы SARS-CoV-2 не толькі знешне, але і па складзе. Гэта сведчыць пра эфектыўнасць Vaxzevria у супрацьстаянні каранавірусу.
Вакцына ад каранавіруса SARS-CoV-2, распрацаваная кампаніяй AstraZeneca, нядаўна была перайменаваная ў Vaxzevria, але пакуль у свеце актыўна працягваюць выкарыстоўваць ранейшае імя. Гэта дапамагае не заблытацца і лепш зразумець, як вакцынавацца ад COVID-19.