29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бескампрамісны гумар прынца Філіпа: 23 самыя вядомыя цытаты

15
Бескампрамісны гумар прынца Філіпа: 23 самыя вядомыя цытаты

Кажуць, што каралева закахалася ў герцага Эдынбуржскага менавіта праз гэтыя ягоныя якасці.

У герцага Эдынбуржскага рэпутацыя чалавека, які не прывык утойваць сваё меркаванне. Хоць у каралеўскай сям'і гэта зусім не прынята, піша «Татлер».

Выказванні Філіпа прамалінейныя, цынічныя і нават трохі жорсткія. Сам прынц сцвярджае, што ён усяго толькі жартуе. Кажуць, за гэты бескампрамісны гумар Элізабэт II і закахалася ў яго з першага погляду.

Такім чынам, самыя не паліткарэктныя і бязлітасныя цытаты прынца Філіпа:

«Калі мужчына адкрывае дзверы аўто для жонкі, у яго альбо новае аўто, альбо новая жонка».

«Я б вельмі хацеў пабываць у Расеі, хоць гэтыя вырадкі і забілі палову маёй сям'і».

«Людзі думаюць, што тут жорсткая класавая сістэма, але герцагі могуць пабрацца і з дзяўчатамi з хору. Некаторыя нават жэняцца з амерыканкамі».

На пытанне журналіста пра тое, калі прынц Чарльз унаследуе трон: «Вы пытаецеся ў мяне, ці збіраецца каралева паміраць?»

У звароце да Элтана Джона: «О, дык гэта вам належыць гэтае жудаснае аўто? Мы часта бачым яго, калі едзем у Віндзарскі замак». Пазней, падчас выступу Элтана ў Каралеўскім вар'етэ: «Хацеў бы я, каб ён выключыў мікрафон».

Падчас візіту ў Індыю, калі фатограф зваліўся з дрэва пры спробе зняць каралеўскую сям'ю: «Я спадзяюся, ён зламаў сваю чортаву шыю».

13-гадоваму хлопчыку, які марыў стаць астранаўтам: «Ты ніколі не будзеш лётаць на касмічным караблі, ты занадта тоўсты для гэтага».

Падчас мастацкай выставы ў Эфіопіі ў 1965 годзе: «Гэта падобна на тое, што мая дачка прыносіць дадому са школы з урокаў малявання».

Звяртаючыся да Кейт Бланшэт пасля таго, як яна сказала, што працуе ў індустрыі кіно: «А вы можаце паправіць мой DVD-плэер? З яго тырчыць провад. Можаце сказаць, куды ён ідзе?»

Пасля таго, як прэзідэнт Абама сказаў, што снедаў з лідарамі Вялікай Брытаніі, Кітая і Расеі: «Можаце сказаць, якая паміж імі розніца?»

У інтэрв'ю ў 2006 годзе: «Кожны раз, калі я падыходжу да жанчыны, кажуць, што я быў з ёй у ложку. Што ж, гэта па-чартоўску прыемна - думаць, што ў маім узросце дзяўчаты па-ранейшаму зацікаўленыя ўва мне».

Шатландскаму інструктару па ваджэнню: «Як вы трымаеце мясцовых удалечыні ад алкаголю дастаткова доўга, каб яны здалі іспыт на пасведчанне?»

Прэзідэнту Нігерыі, які быў апрануты ў традыцыйную адзежу: «Вы выглядаеце так, як быццам гатовыя да сну».

«Спачатку ўсе гаварылі, што ў нас павінна быць больш вольнага часу, а цяпер скардзяцца на беспрацоўе».

24-гадовай дзяўчыне, якая сказала, што працуе ў начным клубе: «У стрыптыз-клубе?»

Лідару шатландскай кансерватыўнай партыі Анабель Голдзі, паказваючы на традыцыйную тканіну тартан: «У вас ёсць трусы, пашытыя з гэтага?»

У звароце да глухіх дзяцей, якія стаяць на афіцыйнай сустрэчы побач з групай барабаншчыкаў: «Глухія? Калі вы тут стаіце, то нядзіўна, што вы глухія».

Падчас візіту ў Канаду ў 1969 годзе: «Я абвяшчаю гэта адкрытым, што б гэта ні было».

На фоне заклікаў забараніць агнястрэльную зброю ў Вялікай Брытаніі пасля страляніны ў Данблейне ў 1996 годзе: «Калі, напрыклад, гулец у крыкет раптам наважыць пайсці ў школу і забіць людзей да смерці крыкетнай бітай, што ён мог бы зрабіць вельмі лёгка, а вы не забароніце крыкетныя біты?»

Студэнту, які вярнуўся з падарожжа па Папуа - Новай Гвінеі: «Дык вам удалося не быць з'едзеным, праўда?»

У звароце да Дэвіда Мілера, які перасоўваўся на матаролеры праз праблемы з рухальным апаратам: «І колькіх людзей вы збілі на гэтай штуцы за сённяшнюю раніцу?»

25-гадовай супрацоўніцы консульства, апранутай ў сукенку з маланкай па ўсёй даўжыні: «Мяне арыштуюць, калі я расшпілю гэтую маланку».

Малале Юсуфзай, выжылай пасля замаху талібаў за правядзенне кампаніі, якая заклікае гарантаваць бяспеку пакістанскіх школьніц: «Дзеці ходзяць у школу, бо бацькі не хочуць бачыць іх дома».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках