28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Украіны: Спадзяемся атрымаць сёлета план дзеянняў па сяброўству ў NATO

9
Міністр абароны Украіны: Спадзяемся атрымаць сёлета план дзеянняў па сяброўству ў NATO

За апошнія сем гадоў Украіна вельмі шмат зрабіла на шляху ўступлення ў Паўночнаатлантычны Альянс.

Украіна разлічвае атрымаць план дзеянняў па сяброўству ў NATO ў 2021 годзе, заявіў міністр абароны краіны Андрэй Таран. Заява міністра апублікаваная на сайце МО, піша liga.net.

«За апошнія сем гадоў Украіна вельмі шмат зрабіла на гэтым шляху (уступлення ў NATO - рэд.), што было засведчанае наданнем нам статусу партнёра NATO з пашыранымі магчымасцямі летам мінулага года. Галоўным элементам прадаўжэння гэтага працэсу мы бачым атрыманне плана дзеянняў па сяброўству ў альянсе сёлета», - заявіў Таран.

Са слоў міністра, атрыманне ПДЧ - першачарговы прыярытэт палітычнага кіраўніцтва Украіны для ўзмацнення абараназдольнасці дзяржавы. Ён выказаў упэўненасць, што еўраатлантычная інтэграцыя з'яўляецца закладам суверэнітэтам і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, і ад такой пастановы выйграюць і Украіна, і NATO.

6 красавіка ў размове з генсекам NATO Столтэнбергам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўступленне ў NATO - адзіны шлях да заканчэння вайны на Данбасе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках