24 красавiка 2024, Серада, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацькі пра «неўмяшанне ў адукацыйны працэс»: Тады хай не разлічваюць на «добраахвотныя» ўнёскі на рамонт

7
Бацькі пра «неўмяшанне ў адукацыйны працэс»: Тады хай не разлічваюць на «добраахвотныя» ўнёскі на рамонт

Беларусы выказаліся з нагоды аднаго з новаўвядзенняў у Кодэкс аб адукацыі.

«Палата прадстаўнікоў» у першым чытанні зацвердзіла Кодэкс аб адукацыі. У ім, апроч іншага, агаворана, што бацькі і законныя прадстаўнікі дзяцей не маюць права ўмешвацца ў навучальны працэс. Калі ёсць пытанні, яны абавязаныя будуць звяртацца да кіраўніцтва ўстановы адукацыі.

«Брестская газета» папрасіла бацькоў падзеліцца сваім меркаваннем з гэтай нагоды. Вось іх адказы:

«Магу сказаць, што ўжо пачалі «прамываць» дзецям мазгі... На сваёй сям'і выпрабаванае».

«Цяперашняя сістэма адукацыі абсалютна не падыходзіць сучасным дзецям, плюс да ўсяго гэтага аказваюць моцны «патрыятычны» ціск. Няма слоў».

«Цяпер больш за 35 дзяцей могуць у класе вучыцца ў пачатковай школе. Што яны там паляць? Як аднаму настаўніку данесці інфармацыю да такой колькасці вучняў? Як дзецям наогул вывучаць, калі настаўнік не зможа надаць яму ўвагу. Самі б чыноўнікі пайшлі так папрацавалі».

«Ок, тады хай не разлічваюць на «добраахвотныя» ўнёскі ад бацькоў на рамонты школ, раз яны такія самастойныя».

«Трэба дакладна прачытаць, што там пазначана. Каб зразумець, што мелася на ўвазе. І пісаць цэлымі бацькоўскімі камітэтамі петыцыі за скасаванне некарэктных змяненняў! Нам трэба ўдзельнічаць у гэтым. Маўчаць ужо нельга».

«Ніводная рэформа адукацыі, якая пачыналася калі-небудзь, не была даведзеная да канца. І гэтая не дойдзе. Спачуваю бацькам школьнікаў. Вас пазбавілі правоў».

«Спецыяльна пачытала існы Кодэкс аб адукацыі. Дык вось, згодна з ім, бацькі маюць права ўдзельнічаць у кіраванні ўстановай адукацыі, абараняць правы і законныя інтарэсаў школьнікаў, знаёміцца з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, вынікамі вучэбнай дзейнасці сваіх дзяцей і т. д. Калі ў кодэкс унясуць папраўкі, то пад фармулёўку «неправамернае ўмяшанне» можна будзе падагнаць усякае пытанне бацькоў, усякую прэтэнзію. Чаго ўжо там, давайце на школу перакладзём і надзённыя пытанні: няхай будзяць дзяцей, збіраюць на ўрокі, набываюць дапаможнікі, форму, прыналежнасці, урокі з дзецьмі робяць - бо гэта таксама частка адукацыйнага працэсу! Ай, сумна ўсё гэта, няма сіл».

«Значыць, калі да мяне дзіця падыдзе з просьбай дапамагчы з хатнім заданнем, то я яму скажу: «Выбачай, дарагое, нічым не магу дапамагчы, мне нельга ўмешвацца ў адукацыйны працэс». Было б смешна, калі б не было б так сумна».

«Зразумела, для чаго гэта ўсё робіцца: каб яшчэ менш беларускай мовы, гісторыі, пабольш ідэалогіі, як трэба радзіму любіць, і каб бацькі, якім не ўсё адно, не маглі і слова сказаць. А вось як грошы збіраць на патрэбы школы - гэта ніякім законам не забароняць. Хоць, пра што гэта я - цяпер у нас перыяд такі, не да законаў».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках