24 красавiка 2024, Серада, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Бэрліна разбілі пратэстны лагер у падтрымку Навальнага

2
У цэнтры Бэрліна разбілі пратэстны лагер у падтрымку Навальнага

Актывісты плануюць заставацца перад Брадэнбуржскай брамай адзін месяц, заклікаючы вызваліць палітвязняў.

Перад Брадэнбуржскай брамай у Бэрліне актывісты разбілі намётавы гарадок у падтрымку расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, які адбывае турэмны тэрмін ва Уладзімірскай вобласці. Мяркуецца, што "гарадок дэмакратыі" будзе заставацца ў цэнтры нямецкай сталіцы цягам аднаго месяца, перадае ў суботу, 10 красавіка, агенцтва dpa. Арганізатарам акцыі з'яўляецца аб'яднанне Unkremlin, якое знаходзіцца ў працэсе арганізацыі, піша dw.com.

Актывісты патрабуюць вызвалення Навальнага і ўсіх астатніх палітычных зняволеных у Расеі. На намётах, напісаны патрабаванні "спыніць пуцінскі тэрор", спыніць рэалізацыю праекта "Паўночны струмень-2" і "пазбавіць ліцэнзіі тэлеканал RT".

Паводле звестак арганізатараў, найбліжэйшыя дні ў пратэстным лагеры выступяць шэраг прадстаўнікоў расейскай апазіцыі, у тым ліку журналістка і палітычная актывістка Вольга Раманава.

Аляксей Навальны, які адбывае рэальны тэрмін у ПК-2 у Пакрове, з 31 сакавіка трымае галадоўку на знак пратэсту супраць нядопуску да яго лекараў. 5 красавіка стала вядома аб пераводзе Навальнага ў медыка-санітарную частку з моцным кашлем і падвышанай тэмпературай. Са слоў ягонай адвакаткі Вольгі Міхайлавай, у палітыка выяўлены 2 між кілы, а рукі пачалі страчваць адчувальнасць.

ЕЗ, ЗША, Вялікабрытанія і балтыйскія краіны апублікавалі зварот да расейскіх уладаў з заклікам забяспечыць палітыка належным медыцынскім абслугоўваннем і дазволіць яму камунікаваць з адвакатам. Захад паўтарыў заклік неадкладна і безумоўна вызваліць палітыка і правесці поўнае расследаванне атручвання яго ў Расеі баявым атрутным рэчывам сямейства "Навічок".

Суд у Маскве 2 лютага замяніў Аляксею Навальнаму ўмоўны тэрмін паводле справы "Іў Рашэ" на рэальны. З улікам хатняга арышту апазіцыянер павінен правесці пад вартай 2 гады і 6 месяцаў. Ён знаходзіцца ў ПК-2 ва Уладзімірскай вобласці. Паплечнікі і адвакаты палітыка неаднаразова звярталі ўвагу на пагаршэнне стану ягонага здароўя, немагчымасць перадаць рэкамендаваныя лекі і катаванні пазбаўленнем сну. Каманда Навальнага рыхтуе вялікі мітынг у ягоную падтрымку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках