18 красавiка 2024, Чацвер, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Сусветная інфляцыя закранула Кітай

3
Bloomberg: Сусветная інфляцыя закранула Кітай

Рост цэн вытворцаў у КНР - на максімуме за тры гады.

Пажар інфляцыі, які шугануў летась на рынках харчавання, сыравіны і транспартных перавозак, дабраўся да другой найбуйнейшай эканомікі свету.

Афіцыйная статыстыка Кітая зафіксавала рэкордны амаль за 3 гады рост цэн на ўзроўні вытворцаў прамысловай прадукцыі.

У сакавіку ён склаў 4,4%, у 2,5 раза перасягнуўшы лютаўскі паказчык (1,7%) і на 0,8 пункта - кансэнсус-прагноз аналітыкаў, паведамляе Bloomberg (пераклад - finanz.ru).

Цэны адпраўкі папаўзлі ўгору ў шырокай наменклатуры тавараў, а ў асобных сэктарах рост стаў двухзначны. Цэны вытворцаў металургічнай прадукцыі ўзляцелі на 21,5% год да года, у хімічнай прамысловасці інфляцыя дасягнула 11,4%, а ў нафтаперапрацоўцы - 13,9%.

На ўзроўні спажыўцоў гэты рост пакуль непрыкметны: інфляцыя ў сакавіку, хоць і разагналася удвая, склала мізэрныя 0,4%. Аднак гэты працэс будзе ўбірацца ў сілу, адпаведна таму, як вытворцы перакладаюць выдаткі па ланцужку аж да канчатковага пакупца, адзначае галоўны эканаміст New Zealand Banking Group Рэйман Ёнг.

Паскарэнне інфляцыі зніжае рэальную прыбытковасць кітайскага юаня і правакуе продаж на пазыковым рынку, пагатоў стаўкі амэрыканскіх аблігацый - як дзяржаўных, так і карпарацыйных - ляцяць у нябёсы.

За сакавік упершыню за два гады быў зафіксаваны адток замежных інвестараў з кітайскай суверэннай пазыкі, адзначае Bloomberg. І хоць ён стаў адносна невялікім - 3,2 млрд даляраў - гэта першы выпадак чыстага продажу за месяц пасля 24 месяцаў бесперапыннай куплі.

Адток капіталу закрануў юань, які ў сакавіку зазнаў самае моцнае зніжэнне са жніўня 2019 года, страціўшы 1,7% да даляра.

«Рост прыбытковасці treasuries заўсёды стварае пагрозу адтоку капіталу з развіваных рынкаў, але чысты продаж усё ж даволі рэдкі выпадак», - кажа Дарыюс Кавальчук, галоўны эканаміст у пытаннях Кітаю Credit Agricole CIB у Ганконгу.

«Звесткі сведчаць пра тое, што замежная цікавасць да кітайскіх дзяржаўных ды іншых бондаў будзе абмежаваная адпаведна таму, як расце прыбытковасць у ЗША, а гэта, мусібыць, будзе трываць увесь год», - дадае эксперт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках