29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У вялікіх гарадах Украіны з'явяцца цэнтры вакцынацыі ад каранавіруса

У вялікіх гарадах Украіны з'явяцца цэнтры вакцынацыі ад каранавіруса

Такія цэнтры плануюць адкрыць летам на базе выставачных цэнтраў.

Міністэрства аховы здароўя Украіны плануе ў пачатку лета адкрыць у гарадах-мільённіках буйныя цэнтры для вакцынацыі ад COVID-19, паведаміў zn.ua галоўны санітарны лекар, намеснік міністра аховы здароўя Віктар Ляшко.

«У гарадах-мільённіках мы хочам зрабіць буйныя вакцынацыйныя цэнтры - Кіеў, Львоў, Харкаў, Запарожжа. У такіх гарадах яны могуць сябе апраўдаць», - распавёў ён журналістам у суботу.

Ляшко адзначыў, што такі цэнтр у Кіеве, можа вакцынаваць да 10 тысяч чалавек на дзень. Разам з тым, ён падкрэсліў, што такія цэнтры змогуць «апраўдаць сябе» толькі калі вакцыны будзе дастаткова.

Са слоў Ляшко, цяпер «прапісваецца алгарытм працы такіх цэнтраў»на базе выставачных цэнтраў. Першыя цэнтры вакцынацыі з улікам графіка пастаўкі вакцын могуць адкрыцца ў чэрвені-ліпені.

Да канца 2021 Кабінет міністраў плануе вакцынаваць ад COVID-19 70% дарослага насельніцтва краіны. Такую колькасць урад разлічыў, выконваючы ўказ прэзідэнта аб распрацоўцы плана вакцынацыі. Ён удакладніў, што, са звестак статыстыкі, 70% дарослых - гэта 24 млн чалавек.

"Таму да канца гэтага года стаіць задача правесці 47 млн прышчэпак. Каб гэта зрабіць, нам трэба разлічыць мінімальную колькасць прышчэпак на месяц. Так, з траўня да снежня нам трэба праводзіць 5-6 мільёнаў прышчэпак", - адзначыў галоўны санітарны лекар.

Паводле ягоных слоў, у краіне ёсць магчымасць рабіць столькі вакцын. Ён растлумачыў, што, згодна з песімістычным сцэнаром, ва Украіне змогуць праводзіць па 4-5 млн прышчэпак на месяц, з аптымістычным - 10-11 млн, з найбольш рэалістычным - 6,8-7 мільёнаў. Выкананне гэтых сцэнарыяў будзе шмат у чым залежаць ад наяўнасці вакцын, ад медперсаналу і наяўнасці ахвотных вакцынавацца, дадаў Ляшко.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках