20 красавiка 2024, Субота, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Група Вагнера» ператварылася ў «прыватнае войска» Пуціна

«Група Вагнера» ператварылася ў «прыватнае войска» Пуціна

Найміты ПВК «Вагнер» выкарыстоўвалі ў Лібіі абсталяванне, якое знаходзіцца на ўзбраенні рэгулярнага войска РФ.

Расейскае фармаванне наймітаў, вядомае як «Група Вагнера» ператварылася ў «прыватнае войска» прэзідэнта Расеі Пуціна. Артыкул пра гэта з'явіўся ў газеце Telegraph, піша sprotyv.info.

Як піша Telegraph, на рассакрэчаных ЗША спадарожнікавых здымках відаць, як Расея ажыццяўляе пастаўкі танкаў і самалётаў наймітам ПВК «Вагнер» у Лібіі. Найміты ПВК «Вагнер» выкарыстоўвалі ў Лібіі абсталяванне, якое знаходзіцца на ўзбраенні рэгулярнага войска Расеі, адзначаецца ў публікацыі.

Згодна са здымкамі, зробленымі амерыканскімі спадарожнікамі-шпіёнамі, у Лібіі выкарыстоўваюцца расейскія сістэмы СПА SA-22, вайсковыя грузавыя самалёты Іл-76 і супрацьмінныя браняваныя машыны, піша выданне.

У артыкуле акцэнтуецца ўвага на тым, што найміты «Групы Вагнера» асабліва актыўныя ў Сірыі, Лібіі і краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары, дзе ва ўзнагароду за ўзброеную падтрымку ім даецца доступ да энэргетычных рэсурсаў, золата і іншым каштоўных металаў.

У той час як экспэрты ў галіне бяспекі заяўляюць, што «Група Вагнера» пашырае вайсковую моц Расеі, падтрымліваючы слабыя ці незаконныя рэжымы, газета Telegraph піша, што групоўка ператварылася ў «прыватнае войска» Пуціна.

Пры гэтым міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уолес у інтэрв'ю выданню заявіў, што найміты «Вагнера» на чале з Яўгенам Прыгожыным, вядомым як «повар Пуціна», прадэманстравалі факт таго, «наколькі імкліва змяняецца сучасная вайна».

Паводле ягоных слоў, гэта цёмнае ваенізаванае фармаванне нясе сур'ёзную праблему для ўзброеных сілаў Захаду. «Брытанія і яе хаўруснікі павінны быць гатовыя супрацьстаяць наймітам, неабходна падвысіць боегатоўнасць да згубных наступстваў іх дзейнасці», - сказаў Уолес.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках