20 красавiка 2024, Субота, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея адмовілася ад удзелу ў пасяджэнні дзяржаў-чальцоў АБСЕ

3
Расея адмовілася ад удзелу ў пасяджэнні дзяржаў-чальцоў АБСЕ

РФ адмовілася тлумачыць канцэнтрацыю сваіх войскаў ля межаў Украіны.

Расейская старана адмовілася ўдзельнічаць у пасяджэнні дзяржаў-чальцоў АБСЕ аб канцэнтрацыі яе вайсковых сіл на мяжы з Украінай. Як піша zn.ua, пра гэта паведамляе прадстаўніцтва Злучаных Штатаў у арганізацыі.

«Расея адмовілася ўдзельнічаць у сённяшнім пасяджэнні АБСЕ з Украінай, каб растлумачыць сваю незвычайную вайсковую канцэнтрацыю на мяжы з Украінай і ў акупаваным Крыме», - гаворыцца ў паведамленні Вашынгтона.

Прадстаўніцтва ЗША выказала шкадаванне праз пастанову Масквы «не скарыстацца магчымасцю супакоіць асцярогі і знізіць рызыкі, як гэта прадугледжана Венскім дакументам».

Як паведамлялася, Украіна ініцыявала ў Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) правядзенне спецыяльнага пасяджэння праз нарошчванне войскаў ля межаў. Пасяджэнне ініцыяванае ў рамках Венскага дакумента АБСЕ аб мерах умацавання даверу і бяспекі ў вайсковай галіне ў Еўропе.

30 сакавіка гетман УСУ Руслан Хомчак заявіў аб тым, што Расея сцягвае войскі да мяжы Украіны, у тым ліку з боку часова акупаванага Крыма. 5 красавіка Расея пачала кантрольную праверку боегатоўнасці сваіх войскаў.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўважае хутчэй гэта за «гульню мускуламі», чым за рэальную пагрозу, аднак украінскае войска гатова да ўсялякіх правакацый, падкрэсліў ён. Напярэдадні ў паўднёвых раёнах Украіны абвясцілі зборы тэрытарыяльнай абароны для ўзмацнення і абароны дзяржаўнай мяжы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках