23 красавiка 2024, aўторак, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільмы Навальнага атрымалі прэмію кінакрытыкаў «Белы слон»

2
Фільмы Навальнага атрымалі прэмію кінакрытыкаў «Белы слон»

Палітыка ўзнагародзілі ў намінацыі «Падзея года».

Дакументальныя фільмы-расследаванні Аляксея Навальнага ўзнагародзілі ў намінацыі «Падзея года» Нацыянальнай прэміі кінакрытыкі і кінапрэсы «Белы слон». Цырымонія ўзнагароджання транслявалася на YouTube, паведамляе «Дождь».

«Шмат прызоў мне даводзілася ўручаць у сваім жыцці, але ўпершыню - і я спадзяюся, што апошнім разам - мы ўручаем гэты прыз чалавеку, які сядзіць у турме паводле заведама ілжывага абвінавачвання, сапраўднаму палітычнаму вязню», - сказаў прэзідэнт Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Віктар Матызен падчас уручэння прэміі. Ён патлумачыў намінацыю фільмаў Навальнага на прэмію тым, што яны поўныя «сапраўдным запалам і няўмольнай логікай».

Матызен падкрэсліў, што напярэдадні ўручэння «Белага слана» рэжысёр-дакументаліст Віталь Манскі зазнаў напад «бандытаў, якімі апякуецца міліцыя», а фестываль «АРТДАКФЭСТ» у Пецярбургу сарвалі паліцыя і Расспажыўнагляд. «Вось у такім становішчы мы, на жаль, жывем», - сказаў на заканчэнне кінакрытык.

Галоўны прыз як найлепшы фільм атрымаў «Дарагія таварышы» Андрэя Канчалоўскага. Раней рэжысёр патрабаваў зняць свой фільм з намінацый праз тое, што на прэмію вылучылі фільмы Аляксея Навальнага.

«Дарагі Андрэй Сяргеевіч, хоць вы адмовіліся, знялі свой фільм з намінацыі, напраўду вы не ставілі фільм на намінацыю, яго наогул ніхто не выстаўляе на намінацыю. Проста крытыкі выбіраюць той фільм з пракату, які спадабаўся», - сказаў кінакрытык Антон Далін падчас уручэння прэміі Канчалоўскаму.

Найлепшым рэжысёрам кінакрытыкі палічылі стваральніка фільма «Пудзіла» Дзмітрыя Давыдава, а Валянціну Чыскыырай-Раманаву ўзнагародзілі за найлепшую жаночую ролю ў ім. Прэмію за найлепшы сцэнар атрымаў фільм «Глыбей», a Аляксандр Паль, які выканаў у ім галоўную ролю, стаў найлепшым акторам. «Псіх» Фёдара Бандарчука атрымаў прэмію як найлепшы тэлевізійны серыял.

У сярэдзіне сакавіка вакол вылучэння фільмаў Навальнага на «Белага слана» ў Саюзе кінематаграфістаў разгарэўся канфлікт. Экспэртная рада прэміі паведаміла пра ціск Саюза кінематаграфістаў, які ўзначальвае Мікіта Міхалкоў. Сам Міхалкоў заявіў, што яму «няёмка ўважаць сябе за рэжысёра, калі рэжысёр Навальны». Пасля гэтага ягоны брат Андрэй Канчалоўскі запатрабаваў зняць свой фільм з шасці намінацый на прэмію.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках