29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пачобут: Да цяперашняга стану стаўлюся, як да камандзіроўкі

3
Анджэй Пачобут: Да цяперашняга стану стаўлюся, як да камандзіроўкі
АНДЖЭЙ ПАЧОБУТ

Вынікам будзе артыкул або кніга.

Пайшоў трэці тыдзень, як гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут знаходзіцца ў следчым ізалятары. Яму і яшчэ чатыром актывістам Саюза палякаў Беларусі выстаўленыя абвінавачванні паводле крымінальнага артыкула, піша tut.by.

Анджэй Пачобут, як і іншыя фігуранты, былі дастаўлены для ўтрымання пад вартай у Менск, знаходзяцца ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага.

У лісце журналіст адзначае, што ён быў маральна гатовы да такога развіцця падзей - затрымання і крымінальнага пераследу:

- Не сумую, ні пра што не шкадую і не апускаю рукі. Патроху рыхтуюся да суду, ён абяцае быць вельмі цікавым. Думаю пра тых, каму давялося пабываць у гэтых засценках. Гэта мой любімы пісьменнік Пясецкі, камандзір палка Віленскіх ўланаў Дамброўскі (ён памёр у Валадарцы ў 1941-м), ксёндз маёр Банькоўскі і многія іншыя. Калі вядуць па калідорах, спрабую запомніць іх атмасферу, прадставіць, якой яна была ў тыя бязлітасныя часы. Традыцыйна стаўлюся да свайго цяперашняга стану як да камандзіроўкі, вынікам якога будзе артыкул або кніга.

Нагадаем, Анджэю Пачобуту, кіраўніцы Саюзу палякаў Анжэліцы Борыс і яшчэ тром актывістам Саюза палякаў выстаўленыя «абвінавачванні» паводле артыкула КК РБ. Для журналіста гэта не першая крымінальная справа, у 2011 яго ў закрытым рэжыме судзілі за «паклёп» у дачыненні да Лукашэнкі, віну ён не прызнаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках