23 красавiка 2024, aўторак, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэвалюцыі перамагае заўсёды ўпарты

2
У рэвалюцыі перамагае заўсёды ўпарты
Фото: ТАСС

Памнажацца. Супраціўляцца. Душыць усё варожае.

Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў ліст чытача пра сітуацыю ў Беларусі:

- Працягваю назіраць за метамарфозамі беларускага грамадства. Пратэст пасля чарговай серыі сфальсіфікаваных «выбараў» нелегітымнага ўзурпатара стаў магутным каталізатарам змены свядомасці многіх беларусаў. Аднак усё яшчэ застаюцца памылковыя меркаванні.

Самае галоўнае з іх - неразуменне месца ў якім жывуць беларусы. А жывуць беларусы ў турме. У ментальнай акупацыі. Лукашысцкая хунта, як бетонная пліта прыціскае цела беларускай нацыі, не дазваляючы яму расправіць плечы і ўстаць на ногі.

Уявіце сітуацыю, што лукашызм проста знікне, і ўсё знешняе ўздзеянне крамля адключыць. На год. На тры. Праз гэты час вы не пазнаеце Беларусь. Зляціць прэч усё штучна навязанае беларусам. Пойдзе на дно ўсе дзедаслаўленне. Увесь саветызм. Правадырызм. Балбатня прапагандонаў. Страцяць працу тысячы ідэолухаў і тупых ківаў. Краіна верне СВАЕ нацыянальныя сымбалі, а чырвона-зялёную анучу вы зможаце ўбачыць хіба што кілімком ля ўваходу ў грамадскі туалет. І адбудзецца гэта ўсё само, без насаджэння. Натуральна.

Прапагандысты, застаўшыся без уліванняў хунты будуць на вуліцы з працягнутай рукой, ці збягуць на ўсход весці трэцягатунковыя кукарача для ватных кукарыётаў. Яны ніколі не змогуць упісацца ў рынак, яны ўжо не ўпісваюцца ў яго.

А што, калі ў Беларусь вярнуць міжнароднае права, суды, закон, капітал, людзей? Я вось гляджу часам блогі-падаржнікаў і часта заўважаю, як сотні тысяч выхадцаў з краін СНД аселі там, за бугром, і падымаюць эканомікі чужых краін. А гэта ж найлепшыя людзі краіны! Але гэта асобная вялікая тэма.

Лукашызм - гэта страшная хвароба. Жахлівая. Яна пашкоджвае ўсе органы дзяржавы. Ператварае людзей у выродлівыя расліны, вызваляе горшыя чалавечыя якасці, выпускае на першы план увесь чалавечы зброд. Тыя, хто павінен знаходзіцца ў турме або псіхлякарні, зараз знаходзяцца ў тэлевізары і ў руля ўлады. Мы страчваем час і назіраем дэградацыю краіны.

Савецкі чалавек павінен быць знішчаны ментальна. Яны ўжо апаганілі некалькі пакаленняў беларусаў і ператварылі нашы землі ў адстойнік трэцяга свету.

Час ідзе. Нашы ворагі не могуць развівацца і эвалюцыянаваць. Гэта фізічна ім не пад сілу. Усе, хто рухае краіну наперад з'яўляюцца экстрэмістамі. Усе, хто цягне краіну ў балота мінулага - на вяршыні ўлады. Няхай так. Наперадзе якраз новая цывілізацыйная рэвалюцыя, і хунта будзе пахаваная.

Што ж рабіць цяпер? Працягваць заставацца беларусамі. Памнажацца. Супраціўляцца. Душыць усё варожае. Бараніць усё беларускае. Перамагае не заўсёды моцны, але заўсёды ўпарты. Таму калі трэба адступіце, ухіліцеся, затаіцеся, але заставайцеся беларусамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках