24 красавiка 2024, Серада, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У небе пад Менскам сёння заўважылі незвычайную з'яву

6
У небе пад Менскам сёння заўважылі незвычайную з'яву

Вось як яна выглядае.

У групе «Природа Беларуси» ў VK апублікавалі фатаграфіі прыгожай прыроднай з'явы - сонечнага гало. Яго заўважылі раніцай 11 красавіка пад Менскам.

У допісу з фотаздымкамі ўдакладняецца: «Праз наяўнасць у верхніх пластах атмасферы мноства ледзяных крышталяў утварылася 22-градуснае сонечнае гало. Таксама можна было заўважыць і верхнюю датычную дугу да 22-градуснага гало».

У «Вікіпедыі» дадаюць: у 22-градусным гало адрозная толькі частка колераў спектру (ад чырвонага да жоўтага), астатняя частка выглядае белай праз шматразовае змяшэнне праламлення прамянёў. Паргелічнае кола і шэраг іншых дуг гало амаль заўсёды белыя. Дугі, афарбаваныя ў вясёлкавыя колеры, з'яўляюцца над або пад свяцілам, дакранаючыся да 22-градуснага кола. Пры нізкім становішчы свяціла выцягваюцца канцамі дагары. Па меры павелічэння вышыні набліжаюцца да кола.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках