19 красавiка 2024, Пятніца, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы - уладам: Мы ведаем, што вы зрабілі 11 красавіка ў метро

23
Беларусы - уладам: Мы ведаем, што вы зрабілі 11 красавіка ў метро

Па ўсёй краіне праходзяць акцыі з патрабаваннем судзіць бандытаў Лукашэнкі.

Сёння па ўсёй Беларусі праходзяць акцыі ў памяць аб дзясятай гадавіне тэракту ў менскім метро, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Нішто не забыта. Ніхто не забыты», - заяўляюць удзельнікі акцыі і патрабуюць суда над бандытамі Лукашэнкі, што арганізавалі тэракт.

Тэлеграм-канал «Хартыя 97%» паведамляе пра акцыі ў Менску і рэгіёнах:

- Жыхары Вілейкі выйшлі на акцыю супраць бандытаў ва ўладзе;

- Салігорск ведае, хто стаіць за выбухам у менскім метро;

- Менская Малінаўка памятае пра пацярпелых у метро і падзеі 9 жнiўня;

- Навогрудчане ведаюць праўду пра падзеі 11 красавіка 2011 года, як і ўся краіна. 15 + 2 забітых. Вінаваты абавязкова панясе пакаранне!

Бараўляны ў памяць аб пацярпелых ад выбуху ў менскім метро правялі акцыі і запісалі відэа:

У гадавіну трагедыі ў менскім метро жыхары сталіцы запісалі ролік, адрасаваны Лукашэнку і яго бандытам:

«Мы ведаем, што вы зрабілі 11.04.2011», - заявілі аўтары відэа.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках