20 красавiка 2024, Субота, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чылійскія навукоўцы выявілі незвычайнага суседа старажытных дыназаўраў

Чылійскія навукоўцы выявілі незвычайнага суседа старажытных дыназаўраў

У яго захавалася пяць зубоў.

У чылійскай Патагоніі знайшлі закамянеласці жывёліны, падобнай на скунса. Яна жыла ў эпоху дыназаўраў. Гэта пацвярджае тэорыю пра тое, што сысуны хадзілі па Паўднёвай Амерыцы значна раней, чым прынята лічыць, піша knife.media.

Закамянеласць сківіцы старажытнага скунса выяўленая недалёка ад нацыянальнага парку Торэс-дэль-Пайне. У жывёліны захавалася пяць зубоў - за гэта яе назвалі Orretherium tzen, што даслоўна азначае «пяцізубы звер».

Навукоўцы ўважаюць, што менавіта так маглі выглядаць старажытныя скунсы.

Даследчыкі мяркуюць, што скунс жыў дзесьці паміж 72 і 74 млн гадоў таму, у канцы мезазойскай эры, і быў траваедным.

Летась у гэтым жа раёне знайшлі косткі іншага сысуна, які жыў ад 38 да 46 млн гадоў таму. «Мы знаходзім рэчы, якія ніхто не чакаў знайсці. Гэта дапаможа нам адказаць на многія пытанні пра дыназаўраў, млекакормячых і іншыя групы», - кажа Сэрджыа Сота, палеантолаг з чылійскага ўніверсітэта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках