19 красавiка 2024, Пятніца, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрландскія СМІ апублікавалі новыя аўдыёзапісы паводле справы MH17

4
Нідэрландскія СМІ апублікавалі новыя аўдыёзапісы паводле справы MH17

На аўдыёзапісах могуць быць галасы галоўных падазраваных - Дубінскага і Гіркіна.

Нідэрландская тэлерадыёкампанія NOS апублікавала расшыфроўку новых аўдыёзапісаў паводле справы аб катастрофе рэйса МН17 на Данбасе ў ліпені 2014 года.

На іх зафіксаваныя, між іншым, перамовы адных з галоўных падазраваных Сяргея Дубінскага і Ігара Стралкова-Гіркіна, піша «Новое время».

Паводле звестак СМІ, перамовы перахапілі ўкраінскія спецслужбы. Больш за дзясятак запісаў былі апублікаваныя Міжнароднай следчай групай.

У дзень авіякатастрофы 17 ліпеня Дубінскі заявіў, што не мае прамога кантакту з Масквой. На запісах чуваць, як у той жа дзень Дубінскі кажа пра ракетную ўстаноўку Бук на падкантрольнай баявікам тэрыторыі.

Прыкладна праз паўгадзіны пасля катастрофы Боінга Дубінскі даведаўся ад тэрарыстаў, што яны нібыта збілі ўкраінскі знішчальнік. Яму спатрэбілася амаль дзве гадзіны для таго, каб высветліць, што ў гэты ж час быў збіты пасажырскі самалёт.

Пры гэтым, з апублікаваных аўдыёзапісаў незразумела, хто менавіта аддаў загад страляць з Бука.

У публікацыі нідэрландскіх СМІ таксама гаворыцца, што той факт, што Дубінскі і яго саўдзельнікі маглі не ведаць, па якой мэце выпусцілі ракету, не мае значэння для абвінавачвання, адзначаецца ў публікацыі.

Аналіз перамоў таксама кажа пра тое, што ўплыў Расеі на баевікоў у Данбасе ўзрастала. Масква была ўцягнутая ў вайскова-стратэгічныя рашэнні, а тэрарысты атрымлівалі ад РФ сродкі сувязі, абароненыя ад праслухоўвання. Сцвярджаецца, што да паставак апаратуры мела дачыненне ФСБ.

Пасажырскі Boeing-777 малайзійскіх авіяліній, які выконваў рэйс МН17 з Амстэрдама ў горад Куала-Лумпур, быў збіты ўзброенымі сіламі РФ над акупаваным Данбасам 17 ліпеня 2014 года. На борце лайнера знаходзілася 283 пасажыры і 15 сябраў экіпажа. Усе яны загінулі.

Аб'яднаная следчая група, якая вядзе міжнароднае расследаванне катастрофы Боінга МН17, зрабіла выснову, што самалёт быў збіты ракетай, выпушчанай зенітна-ракетным комплексам Бук паблізу населенага пункта Снежнае. Пры гэтым следчыя ўпэўненыя, што ракетны комплекс быў дастаўлены ва Украіну з Расеі.

У пачатку 2020 года пракуратура Нідэрландаў выставіла абвінавачванне чатыром падазраваным паводле справы аб катастрофе рэйса MH17 над Данбасам.

Сярод падазраваных: Сяргей Дубінскі (пазыўны Хмурны), Ігар Гіркін (пазыўны Стралкоў), Алег Пулатаў (пазыўны Гюрза), Леанід Харчанка (пазыўны Крот).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках