25 красавiка 2024, Чацвер, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне прышчэпку ад каранавіруса атрымала 15% насельніцтва

У Нямеччыне прышчэпку ад каранавіруса атрымала 15% насельніцтва

Другі укол атрымалі ўжо 5,9% насельніцтва.

У Нямеччыне прышчэпкі ад каранавіруса першай дозай атрымала ўжо 15% насельніцтва.

Як паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на DPA, пра гэта сведчаць апошнія звесткі Інстытута Роберта Коха.

На суботу 10 красавіка, прышчэпкі першай дозай атрымала 12,7 мільёна чалавек.

Другі укол атрымала ўжо 4,9 млн, 5,9% насельніцтва.

Звесткі некалькіх даследаванняў сведчаць, што ўжо першая доза дае пэўную абарону ад віруса.

Пасля таго, як у Нямеччыне да працэсу вакцынацыі прыцягнулі лекараў-практыкаў, штодзённая колькасць прышчэпак на працягу апошняга тыдня істотна павялічылася і ў чацвер дасягнула больш за 700 000 у дзень.

Зрэшты, чакаецца, што хутка тэмпы зноў часова скароцяцца - праз даступнасць меншай колькасці доз у сярэдзіне месяца.

Між тым прэзідэнт нямецкай асацыяцыі экстраннай дапамогі DIVI Гернат Маркс у пятніцу папярэдзіў, што сітуацыя ў шпіталях выклікае занепакоенасць - праз вялікі наплыў пацыентаў з каранавірусам.

Берлінская клініка «Шарытэ» паведаміла пра істотны рост хворых у рэанімацыі ў апошнія 2 тыдні.

У суботу Інстытут Роберта Коха паведаміў пра 24 097 новых заражэнняў і 246 смерцяў. Паказчык захворвання за апошнія 7 дзён складаў 120,6 выпадкаў на 100 000 насельніцтва.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках